|
Не памрэць трасянка,
У фарбе вышыванка
Словамi аддзяка,
Як жа ёй не спець!

Ужо ты не ў пагадзе,
Як та благая свацця,
Як госць у роднай хаце,
Не магчы хварэць.
Хто цябе саромiць —
Не iз льну, з саломы.
Брудна незнаема
Трэба ж папярчыць.
Але ж мая трасянка,
У фарбе вышыванка,
У слове спадзяванка,
Будзем далей жыць!
Сяргей Качанаў-Брандт, 02.03.2016
На горасным небе не бачна святла,
Адны толькi цяжкiя хмары.
I стогне ў голас пад крыжам ралля,
Бо шчырасць вартуюць пачвары.

Не вырай iз дальнiх i цёплых краiн,
То дождж цягне космы над лесам.
І чырванню плача счарнеўшых рабiн
Верш зграбны чужой паэтэсы.
Навошта надвор’е махае галлём
I дробным калоцiць у вокны?
Жывём, як жылi, ну, а потым — памром,
Той шлях праз памылкi не доўгi.
Сяргей Качанаў-Брандт, 02.03.2016
Рэчка думкаю глыбокай
Хвалi прынясе здалёку.
Абгарне сваiм блакiтам
Птушак у небе над Мадрыдам.

На чужбiне, як у палоне —
I вячор у дрыгве не тоне.
Цягне лес жыццё марудна,
Ды няма парады путняй.
А пад сэрцам адназначна,
Боль зямлi сваёй не бачна.
Не чуваць яскравай мовы,
На замежнай гучаць словы.
Пачарнела над Мадрыдам,
Ноч над дахамi разлiта,
I гарыць адна ў скарбонцы
Зорачка ў маей старонцы.
Сяргей Качанаў-Брандт, 27.02.2016
У сястры маёй — Наташкі —
завяліся ў галаве…
не, не думкі — пасмяяшкі,
не адна, а цэлых дзве.
Учапіліся ў дзяўчынку
як две злосныя блыхі
і казычуць без прыпынку —
“ха-ха-ха і “хі-хі-хі”…

Чытаць далей » Чытанка для малечы “Па вершыку — штовечар”: Смех
|
|