ЧАСТКА ДЗЕВЯТАЯ, ДОЎГАЯ І ВЕЛЬМІ-ВЕЛЬМІ СТРАШНАЯ
ПЕРАВЕРЦЕНЬ
Хутар каля лесу, моцная драўляная сядзiба. На сцяне гарыць лучына. За сталом сядзiць маленькi хлопчык. Бабулька прадзе кудзелю i расказвае ўнуку паданне.
Бабця: На Палессi, каля Крэнцяў,
Жыў сапраўдны пераверцень.
Край дзяцей зуciм малых,
Бо злаваўся ён на iх.
Быў страшны i крывабокi,
Меў за рэчкаю бярлогу.
Кроў дзiцячую ён пiў,
Гадоў 300, мабыць, жыў.
Унук: Хтосьцi ходзiць каля хаты,
Дзверы зачынi на краты.
Бабця: Не хвалюйся, вунь — iкона,
У Вiльнi на Iллю крышчона.
I не зойдзе ў божым свеце
У нашу хату пераверцень:
Унук: А што там было далей?
Бабця Табе цiкава, дуралей?
Унук Раскажы далей, бабуля,
Ты ўсё бачыла i чула.
Бабця: Гад той, як перад крыжом,
Быў, унучак, чорным злом.
Нарабiў ён столькi гора,
Слёз бацькоўскiх пэўна мора.
Пачаў малых у лес цягаць,
Бацькi сталi пiльнаваць.
На ваўка стрэльбы-пiшчалi,
Вурдалака не чакалi.
Яму кулi, быццам, слiж
Дапамог бы толькi крыж.
Унук: Як жа, бабця, вурдалакi,
А што хатнiя сабакi?
Бабця: Жах прыйшоў, паджалi хвост
I як зайцы — у авёс.
Воўк вялiкi, як карова
I адкуль ён — невядома.
Поўсць сякера не бярэ,
Ходзiць ценню па дварэ.
Потым крыж пабачыў, укленчыў
I завыў, затым — заенчыў.
У цемру кiнуўся праз плот,
А за iм — Iгнась, Фядот…
Праз балота — зломяць ногi,
Ваўка гналi да бярлогi.
Унук: А дзяцей знайшлі таксама?
Бабця: Толькi косцi з валасамi.
Калы вострыя з асiны
Гада да зямлi прыбiлi.
I бярлога за ракой
Стала нечысцi труной.
Цяпер цемру на мяжы
Вартуюць цяжкiя крыжы.
Не падняцца i не выйсцi,
Толькi рукi свае грызцi.
Знiкла з тых часоў усё зло,
Мохам доўгiм парасло.
Унук: Але кажуць, што за рэчкай,
Чуюць голас чалавечы.
Бабця: Можа каму i чуваць,
Заўтра рана ўставаць.
На iкону памалiся
I ўнучак cпаць лажыся.
Ноч заўсёды будзе цёмнай,
Дзень на справы будзе добрым.
Казка гэта, а цi не —
Даглядзiш далей… у сне.
Сяргей Брандт, 25.06.2013