|
Ветры з поўначы злуюцца, снег з палёў мятлой змятаюць,
Хмары белага бяссмерця на вiлах у неба падымаюць.
Гурбай снежнай гэтай хмары ападуць начным распадкам,
Праз мароз нiхто не пройдзе, дагарыць свячным агаркам.

З завiрухай ваўкi выюць, след кароткi — мчыцца зграя,
Жах пад скуру зверам лезе, на скаку кроў застывае.
Сiлай грубай, невядомай гне хмызняк рачны да долу,
Стон ляцiць знямеўшым крыкам i маўчаць зусiм анёлы.
Вой, як плач, крыламi птушкi, замярзаюць нават слёзы,
Iз абшар, зажатых цемрай, уголас моляцца бярозы.
Не наступiць пэўна ранак, рвуцца думкi ў немым хрыпе,
I заплюшчыць зiма вочы, снегам цяжкiм шлях прысыпе.
Шчасце тым, хто пранясецца праз ваўкоў, праз завiруху,
Не памрэ хто, не укленчыць, не парве мароз падпругу…
Вунь блiшчаць чырвонай марай вокны ў хаце каля лесу
I адступiць зграя разам — ваўкi на хутар не палезуць.
Сяргей Брандт, 29.10.2013
Я спытаў жалейку, што ў траве ляжала:
«Хто цябе тут кiнуў, любая мая?
Ты маўчыш, а ўчора для ўсiх гучала,
Гукi тваёй песнi прыняла зямля.

Медзяком не гнутым, чалавекам божым,
Добрым, закаханым быў i я, паэт,
А цяпер знямеў я, як касою скошан,
Як зладзейка доля, не патрэбен свет.»
„Што ж, — жалейка цiха зацягнула з жалем,
Час прыйшоў апошнi з дымам над ракой.
Памятаеш млын той, дзе да зары спявалi?
Гэтага на старасць хопiць нам з табой.»
Сяргей Брандт, 30.10.2013
Дама здала ў багаж
Канапу,
Дыван,
Сакваяж,
Валізу,
Карціну,
Кардонку
І дробнага цюцьку-балонку.

Чытаць далей » Самуіл Маршак — Багаж (2 пераклада на беларускую)
Пераклад “Домовята и каша” Кірыла Аўдзеенкі
Што за крык? Што за роў
Цягнiк можа з рэльс зыйшоў?
Не цягнiк — малая Даша:
— Не хачу! Hе буду кашу!

Мама з татам, як застылi,
Дзед з бабуляй ўсё забылi.
Кот на печы — Муры! Муры!
Дамавяты ўсё пачулi.
Лыжкi ў рукi — Будзь здарова!
З’елi кашу за тры словы.
Не раве, маўчыць малая,
Няма кашы, сядзiць злая.
Мама з татам у замяшаннi,
Дзед з бабуляй стаяць зданнем.
Кот на печы — Ну i справы!
Дамавяты — Смачна страва.
Есць цяпер i Даша
Халаднiк i кашу.
Просiць — Кладзi болей,
Вучыцца ў школе.
Мама з татам – Наша зорка!
Дзед з бабулькай – Зноў пяцёрка!
Кот на печы — Малайца!
Дамавяты – Гоп-ца-ца!
Сяргей Брандт, 02.07.2012
|
|