Усе рубрыкі

ЗЕЛЛЕ АД ДЗIЦЯЧАЙ ЛЯНОТЫ – Сяргей Брандт

Трохi порхаўкi зялёнай, Мухамора жоўты бок. Лiст сухi старога клёна I… гарклявы агурок. Ад кажанчыка крыло — Каб ляноту праняло. Жабяня, таўсты трытон Кладзём побач у бiдон.

Затым жменьку туманоў, Зверху моху i сунiц. Лыжачку дзiцячых сноў I хвасты ад блiскавiц.

[…]

ПРАЗ ВІЛЕЙКУ НА БАГДАНАЎ — Сяргей Брандт

Цягнік ехаў на Багданаў Вёз сямейку тараканаў, Тры вяртлявыя блахі, Верабейку з-пад страхі.

Віленскіх кратоў паважных І ваўкоў занадта страшных. Малпы ехалі асобна — Смецця шмат, не вельмі добра.

Але нейдзе пад Вілейкай Сапсавалася калейка. Разабралі свінкі рэльсы І схавалі скарб у лесе.

Што рабіць? І як даехаць? Пасажырам не да смеху. […]

ДРАЎЛЯНЫ НАРОД – Сяргей Брандт

Народнаму майстру Тарасюку Мікалаю Васільевічу

Пайшло сонца на ўсход, Слухай казку пра народ. Ён калісьці быў разумным, Дамавітым і не сумным.

Зямлю конікам араў, А ўвечары – спяваў. Былі ж я го дзеткі, Як рамонка кветкі.

Што здарылася затым — Лёсам цяжкім горкі дым. Грак жалобна закрычаў І народ драўляным стаў.

Стаў народ […]

КАЗКА ПРА ТОЕ, ЯК У ГОРЫ I ЧОРТ ДАПАМАГЧЫ МОЖА – Сяргей Брандт

Сапраўдная гiсторыя, якую расказала мне ў дзяцінстве адна лекарка-шаптуха ЧАСТКА ПЕРШАЯ. КАЛI ДРЭННАЕ ЖЫВЕ ПОБАЧ

У вельмі даўнiя-даўнія часы, калi наша краiнa яшчэ мела зямлi, лесу, палёў i абшараў y разы больш, чым цяпер i калi дрэннае было побач з добрым, i ўсiм хапала сонейка i месца, на адным ўзлеску жыла сям’я […]