|
|
Кацілася торба Зь вялікага горба. А ў той торбе Хлеб, паляніца, Зь кім ты хочаш падзяліцца?
***
Кацілася торба З высокага горба, У гэтай торбе Хлеб і рыс, З кім ты хочаш, З тым і дзялісь.
***
Кацілася торба з высокага горба, А ў той торбе хлеб, пшаніца. З кім жадаеш ты дзяліцца?
***
[…]
Андрэй не дурэй, Не дзяры капоты! Не ты ткаў, Не ты праў Не твае работы!
Апанас, Апанас! Твая жонка у нас Увалілась у квас, Лаві сем год нас!
Віця, Віця, Віцяля, З’еў карову і цяля. І дванаццаць парасят Толькі хвосьцікі вісяць.
Людзік — пудзік.
— Мікіта! Ці ты та? — Не я […]
Горкай, горкай горачкай, Шоў малы Ягорачка. Ваўкоў не баяўся, Страхаў не пужаўся.
Пратаптаў Ягорачка Сцежачку да горачкі.
Выразаў Ягорачка Дудачку-свісцёлачку, І свістаў ён птушачкай, Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай Шоў малы Ягорачка.
Блішчыць лядок
Блішчыць лядок аж страх, Трашчыць лядок трах-трах.
[…]
Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.
***
Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласавалі.
***
Калясо выкалесілася, жалеза выжалезілася, палукашак выпалукашыкаваўся, агонь выагняваўся.
[…]
|
|