|
У гармонii з душой людской зямля, Так было сёння, будзе заўтра і пасля. А кожны дзень цудоўным будзе днём, Пакуль мы шчыра для ўсiх жывём.
Плыве па небу жменя чорных хмар, Але ад гэтага не будзе сумным твар. Вясёлка невядомым пафарбуе далi, Праз дахi працякуць рачныя хвалi. У гармонii з душой людскі спакой, […]
Частка другая
ХВАЁВАЯ БАРАНА Цяпер я буду распавядаць сваю цікавую гісторыю. Змайстравалі мяне два цесляры з суседняга мястэчка для маладой сям’і за мех дробнай бульбы і ладны шман сала. А чым яшчэ плаціць, калі толькі-толькі на зямлю стаў і працаваць пачаў на сябе, а не на пана. Добра мяне змайстравалі, як кажуць людзі, з […]
Частка восьмая (Працяг) ВАЎКАЛАК (Пярэварацень)
У адпаведнасці з народным павер’ем сярод ваўкалакаў існуюць ведзьмакі і заварожаныя. Ведзьмакі і ведзьмы часта па свайму жаданню прымаюць выгляд жывёл і выкарыстоўваюць гэта для дасягення сваіх мэтаў. Каб стаць ваўком, вядзьмак апранае воўчую шкуру, зняўшы яе – становіцца зноў чалавекам. У некаторых крыніцах апісваецца, што для […]
Частка першая
Па вузкай, амаль заросшай лясной сцяжынцы, спяшаўся немалады чалавек. Час быў вячэрні, сонца ўжо схавалася за кроны магутных дрэваў. Аднекуль з поўначы наляцеў студзёны вецер, працягнуўшы, цяжкія ад вады, чорныя хмары над самым лесам. Першыя кроплі забразгалі па галінках і кустах, а потым з нябёс на зямлю хлынулі цалюткія рэкі […]
|
|