Усе рубрыкі

ДА ПАБАЧЭННЯ — Сяргей Брандт

Вечар напіша з туманам Верш пра лясное здарэнне. З світанкам гаротна-цьмяным Адыйдзе. Да пабачэння.

На канюшыне роснай Сляды застануцца з ценню. Вытканы срэбрам дзівосным На памяць. Да пабачэння.

Сонца фарбуе лагодна Хваін заімшэлых карэнне. З ласкай матухны роднай Да вечара. Да пабачэння.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

[…]

РАДАЎНIЦА. ДЗЯДЫ — Сяргей Брандт

Памiнаем сваiх бацькоў На зямлi словам родным. Май над полем iзноў Грэе нечым лагодным.

Памiнаем усiх, хто жылi — Гэта добры наш звычай. Ходзiць грак жывы па раллi I як быццам iх клiча.

Сабралiся ўсе ля магiл, Выпiлi чарку i трохi паелi. Для памёршых бацькоў сваiх Трошкі у голас запелi.

Цiха пайшлi […]

НАЧНЫ ПТУШЫНЫ ПЛАЧ — Сяргей Брандт

З цыклу «Прыцягненне Сатурна»

Не плач, птушка, уначы, Давай лепей памаўчым. Паглядзiм на вырай зорны, Аксамiтны ён, не чорны.

Не стагнi, на сэрцы млосна, Слёзы капаюць на кросны. Там, у занябесных далях, Знойдзем усё, што не шукалi.

Для цябе – цудоўны край, Для мяне, магчыма, рай. Млечным шляхам да нябёсаў, Дзе бурштынам […]

ДА ДАБРА ЦI ДА ЛIХА? Частка першая – Сяргей Брандт

Было гэта даўным даўно, калі хвоі, што падпіраюць сваімі кронамі сталёвае неба, цяпер былі зусім малымі, квёлай пасадкай, а не старажытным лесам. У тыя дзіўныя часы здараліся розныя прыгоды і ніхто не заўважаў побач нічога нечаканага. Дык вось аднойчы адзін вельмі бедны вясковец перад Сёмухай працаваў цалюткі дзень у пана. Працы было шмат: касіў […]