|
Там, каля лесу, быццам нейкi ўспамiн, Стаiць маркотна пасiвеўшы стары млын. Плывуць па рэчцы зоркi з лiсцем дзе-нiдзе А ценi чорных вольх не бачны на вадзе.
З прасоння птушка нешта пракрычыць I крык яе да зорак нечаканна даляцiць. У тумане золкiм не знайсцi нiяк сляда, Скуголiць млын, не перамелiцца яго бяда.
Салодкiм […]
Не бярэ з сабой у палёт Мяне знаёмы Зорны Кот. А як карцела паглядзець, Дзе ён хавае зорак чвэрць.
Спытаць яго пра зорны шлях, Якi я бачыў толькi ў снах. I паглядзець на гару з xмар, Дзе мые Кот свой зорны твар.
Але ў маiм дарослым сне Кот Зорны лапкай не кране. Вачэй […]
Не гамонiць рэчка, Пад лядочкам спiць. Мароз у цёмны вечар Памiж двароў стаiць.
Клямкай рыпiць цiха, Але ж не ўвайсцi. Грубка дымам пыхне: «Мароз, у лес iдзi.
Пашый бярозцы квёлай З завейкай кажушок. А холад невяcковы Схавай у свой мяшок.»
Сяргей Брандт, 03.02.2014
[…]
Заплятае космы хмарам, Гоніць сцюжу над ракой Дзед Мароз з бялявым тварам З доўгай-доўгай барадой.
Там, дзе пройдзе – гурбы снегу. І звініць, іскрыцца лёд. Ён з свайго цяжкога меху Срэбрам зацярушыў плот.
Потым памазком халодным Расфарбуе вокны ў сне. Белых кветак цуд прыродны Шыбу кожную кране.
Дзеткі ранічкай прачнуцца: Вось дык […]
|
|