|
Полымя ў пячы гудзiць, Дзед на зэдлiку сядзiць. Зложаны ў радок паленцы, Зіма зноў не мае сэрца.
Блiшчыць няпоўная луна, Спiць пад снегам цiшыня. Прамерзлi дрэвы да каранёў, Мароз цiсне — будзь здароў.
Збялелi шыбы на акенцах, Холад блукае па сенцах. У хату просiцца, скрабецца, Можа дзеду ўсё здаецца?
На ўсходзе чырвань […]
Завiруха трасе злая Попел белы кругалля На пяшчоту, што ад раю Мела некалi зямля.
Белае на шэрым полi, Яркiх кветак стылы свет. Плача вецер у наваколлi, Як стары вясковы дзед.
Цемра с брыдкаю сумотай Падпаўзе амаль дахат, I застанецца за плотам, Хто ж святлу святому рад.
Ахрысцiць агеньчык вокны I прагонiць горкi […]
У нізіне, што пад Кёльнам Рэйн цячэ сцяжынкай вольнай. Да мора сіняга бяжыць, Паміж розных меж ляжыць.
Бераг правы не спіць ноччу, Па нямецкі сустрэць хоча. А другі – такі паважны На галандскай мове важыць.
Так і мерае вякамі Рэйн блакітнасць берагамі.
Сяргей Брандт, 01.01.2014
[…]
Вeрабейка прыг ды скок, Жвавенька збiрае зерне. Падыйшоў да хаты змрок, Пад акном праліўся ценню.
Першым успыхнуў вугалёк, Зорачкай на небасходзе. Помняць продкi — не знарок, Варажба жыве ў прыродзе.
На стол — сена, грошай медзь, Пост да самага вячора. Узвар духмяны, не паспець, З’есць куццю да жоўтых зорак.
Цягне маладых на свет, […]
|
|