Усе рубрыкі

ЗАВІРУХА (МЕТЕЛЬ. ВАСИЛЕ АЛЕКСАНДРИ) – Сяргей Брандт

Ветры з поўначы злуюцца, снег з палёў мятлой змятаюць, Хмары белага бяссмерця на вiлах у неба падымаюць. Гурбай снежнай гэтай хмары ападуць начным распадкам, Праз мароз нiхто не пройдзе, дагарыць свячным агаркам.

З завiрухай ваўкi выюць, след кароткi — мчыцца зграя, Жах пад скуру зверам лезе, на скаку кроў застывае. Сiлай грубай, […]

ЖАЛЕЙКА (ВАСИЛЕ АЛЕКСАНДРИ. СВИРЕЛЬ) – Сяргей Брандт

Я спытаў жалейку, што ў траве ляжала: «Хто цябе тут кiнуў, любая мая? Ты маўчыш, а ўчора для ўсiх гучала, Гукi тваёй песнi прыняла зямля. Медзяком не гнутым, чалавекам божым, Добрым, закаханым быў i я, паэт, А цяпер знямеў я, як касою скошан, Як зладзейка доля, не патрэбен свет.»

„Што ж, — жалейка […]

ПАСЯРОД ВОСЕНI – Сяргей Брандт

Восень перапелкаю шэрай загалосiць, На вячэру з мокрымi лiсцямi запросiць. Адшумiць нявыразна лес дажджом сталёвым, Дагараць у печцы цяплом хуткiм дровы. Кветкi адмiлуюцца, памянуць вясёлку, Водар смачны чуецца — у вяночках зёлкi. Пад дажджом i сена цьмяным занямела, У капне ля лесу аж да зямлi прысела.

Асцярожна курачка ў сянях заквохчыць I замоўкне […]

ЦІМОН І БОРКА – Сяргей Брандт

Два тхаркі Цімон і Борка Робяць разам шкоду толькі. Раскідалі смецце ў школе, А сказалі: “Вецер у полі!” Патапталі астры, градкі, А ў адказе – парасяткі. Фарбай выпацкалі лаўку І суседнюю запраўку.

У бліны паболей солі — Вінаваты дворнік Коля. Можа хопіць шуткаваць? Тхаркі кажуць: «Смех дзе ўзяць?

Можа ў цырк які паехаць? Цырк […]