|
Раней, каб атрымаць паштоўку, Цi лiст цудоўны ад сяброўкi, Да пошты мусiў завiтаць, Свой лiст з канвертам адаслаць. Цяпер паштоўка-рарытэт, Бо ёсць у свеце Iнтэрнэт. Сядзi сабе лiсты прымай, Чытай, з сябрамi размаўляй.
Берлiн, Варшава, Будапешт, Мiнск, Акапулька, Бангладэш. Паслаў i праз адно iмгненне Сам атрымаў паведамленне.
Сяргей Брандт, 27.06.2013
[…]
•Гарадзiў крот агарод, Ткалi мышы лапцi. Не хацеў смятанкi кот Бо не жыў у хаце.
•Таўклi кашу пацучкi, Для маленькiх дзетак. Жабы везлi ад ракi Воз цудоўных кветак.
•Упраглiся козы ў плуг, Каб араць балота. Рыбы размаўлялi ўслух З вужам каля плоту.
Сяргей Брандт, 27.06.2013
[…]
Частка другая А ТЫ ЧАСАМ НЕ З АКАПУЛЬКI? «Вось i скончыўся мой спакой» — уздыхнуў Гном i прысеў на засланы квятастай коўдрай ложак. Ён добра помнiў, як у адзiн вячор стары гаспадар расказаў яму, што ў вялiкiм горадзе ёсць у яго ўнучка. Такая разумная, такая шустрая … Напэўна яе я сёння сустрэў. Пабачым цяпер, […]
Зацягнулi хмаркі шэрым, Зачынiлi святлу дзверы. Зацягнулi песню воўкi: «Будзе дождж, напэўна, доўгiм.» Вярба плача за акном, Маланка фарбiць серабром. Дрыжаць ад холаду кусты, Гне ветрык да зямлi кусты.
Накрыў малых бацян крылом, Схаваўся вожык у цяпло. Чакае перад ранiцай прырода Лагоднага i летняга усхода.
Cяргей Брандт, 25.06.2013
[…]
|
|