|
Кропка косiць, коска — не, Можа лiха прамiне? Твая ж хата пэўна з краю? Там цябе цiвун чакае.
Стог руды гнiлой саломы, Што далей табе вядома? Можа не вярнуў пазыкi? Гэта коска, а не лiха.
Хто паставiць на каленi? Працуй болей, рахнуй пенi. Кропка косіць, коска – не, Можа беднасць прамiне.
У […]
Прыйдзе маўклiва восеньскi вечар, Дождж за акном шапацiць. У нейкай турбоце ля дзвярэй кленча, Золак над вёскай дрыжыць.
Прагне цяпла i сяброўскiх адносiн, Птушкi, як дробны ланцуг. З вечарам у хату просiцца восень, У хлеў гонiць лiсце пастух.
Цягнецца час незнаема-маркотны, На дол прылягла цiшыня. Лiст ападзе каляровым, суботнiм, Восень на чарку […]
Константин Бальмонт. Камыши (Перевод)
За поўначным часам у балотнай цішы, Нячутна, бязгучна шуршаць камышы.
Аб чым яны шэпчуць? Аб чым гаманяць? Навошта агеньчыкі побач гараць?
Мількнуць, падмігнуць і іх быццам няма. А побач вандруе, трымціць цішыня.
За поўначным часам сухім шапацяць. Там жабы ў гнёздах, вужакі свісцяць.
У балоце ляжыць паміраючы твар. То […]
Не падыходзь да дзвярэй хаты, Дзе памярла знахарка Марта. Бо толькі як ты iх адчынеш, У цемры жудаснай загiнеш.
Там, дзе ляжаць адны бярвеннi, Блукаюць па двары зноў ценi. Дождж прашумiць i не здаецца, Кажан над студняй малы ўецца.
А потым бразне звонка клямка I нешта цень штурхне ля ганка. У сенцах […]
|
|