Усе рубрыкі

ДА ПАБАЧЭННЯ — Сяргей Брандт

Вечар напіша з туманам
Верш пра лясное здарэнне.
З світанкам гаротна-цьмяным
Адыйдзе. Да пабачэння.

клевер
На канюшыне роснай
Сляды застануцца з ценню.
Вытканы срэбрам дзівосным
На памяць. Да пабачэння.

Сонца фарбуе лагодна
Хваін заімшэлых карэнне.
З ласкай матухны роднай
Да вечара. Да пабачэння.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

РАДАЎНIЦА. ДЗЯДЫ — Сяргей Брандт

Памiнаем сваiх бацькоў
На зямлi словам родным.
Май над полем iзноў
Грэе нечым лагодным.

86397207__1_1

Памiнаем усiх, хто жылi —
Гэта добры наш звычай.
Ходзiць грак жывы па раллi
I як быццам iх клiча.

Сабралiся ўсе ля магiл,
Выпiлi чарку i трохi паелi.
Для памёршых бацькоў сваiх
Трошкі у голас запелi.

Цiха пайшлi жыць далей,
Кветак майскiх паклаўшы.
Для бацькоў ад жывых дзяцей,
Продкам згубленым нашым.

Памiнаем сваiх бацькоў
За сталом словам цёплым.
Май над вёскай iзноў
Расчынiў гасцям вокны.

Сяргей Брандт, 01.05.2014

ЗАМОВА (Заговор. Василе Александри) — Сяргей Брандт

Пераклад на беларускую мову

Сонца узыйдзi, братка, знайдзi.
Сорак чатыры промнi ў грудзi.
Сорак табе, моцна гары,
Промнi чатыры мне падары.

2614 (1)

Промнi два cваe цяплом
Пакладзi мне на чало.
Рэшту кiнь куды-небудзь —
Мне у вочы цi на грудзь.

Сонца — коршак залаты
Абаронiць ад бяды.
Трохi, сонца, пачакай!
Выслухай, не уцякай!

Зрабi, сонейка, мяне
Сваiм промнем на сцяне!
Каб мой любы пакахаў,
Каб нас бог не раз’яднаў!

Сяргей Брандт, 19.04.2014

ДА ДАБРА ЦI ДА ЛIХА? – Сяргей Брандт

Уступ
Гiсторыя мая, магчыма, будзе недасканалай, бо прайшло шмат часу. Нават яна будзе
трохi iнакшай, чым тая, якую я пачуў першы раз з вуснаў адной зусiм старэнькай бабулькi. У позні зімні вечар, калі завіруха замяла па самы верх схудзеўшы паркан і прынялася падбірацца да даху, калі мароз выў у коміне галодным ваўком, у знямеўшай ад холаду хатцы засталося толькі адно месца, дзе было цёпла і ўтульна. Гэта маленькая ляжанка. Там, пад тоўстай ватняй коўдрай, ляжалі спалоханыя дзеці. А, каб малым было не так страшна, ім нараспеў бабулька расказвала пра розныя казачныя здарэнні.
Jed-_TQWXFc
За сцяной з бярвенняў шалёна гудзеў вецер, дах прамінаўся ад вялізнай колькасці мерзлага снегу, капціў чорным каганец, а перад вачыма дзяцей уставалі фантастычныя вобразы магутных і чароўных персанажаў. Звычайна ўсё нечакана пачынаецца толькі з аднаго слова, а потым ужо не спыніць палёт думак, пакуль салодкі глыбокі сон не заплюшчыць лагодна сваімі цёплымі далонямі стомленыя дзіцячыя вочкі. І там на мяжы, паміж уважлівасцю і санлівасцю заўсёды застаецца сэнс гэтай гісторыі, трохі казачны, трохі сапраўдны, што нават прачнуўшыся, не заўсёды спачатку і зразумееш, а ці было ўсё гэта сапраўды. Полымя даела апошнія дровы і супакоілася, маленькі каганчык таксама стаміўся і, пырхнуўшы напаследак некалькі разоў, патух. Спачатку ў цемры нічога не здаралася, а потым з’явіліся жоўтыя плямы і кругі, а затым і вельмі цікавыя часткі гэтай гісторыі, але малыя ужо моцна спалі і бачылі свае каляровыя сны.

Сяргей Брандт, 14.04.2014