|
Вечар зiмнi дагарае,
За акном прачнулiсь зоркi.
У пячы агонь махае
Рудой лапкаю вавёркi.
Сон iскрыстым церушыцца,
Спяць малыя i не бачаць,
Тое, што ў сне прыснiцца,
Па марозе зайцам скача.
Разам з зайцам i зайчыха,
Вобраз вытканы iз зорак.
Снег скрыпiць i пяе цiха,
Што вясна яшчэ не скора.
Скачуць зайцы на пагорку,
Серабром по снезе льюцца.
За акном смяюцца зоркi
I ў вокны белым б’юцца.
Сяргей Брандт, 17.01.2013
Дыван замшэлых скрыжаванняў
I горкi смак пустых дамоў,
Стаяць слупы маркотным зданнем —
Мяжой зацёртай ушчэнт вякоў.
Нi чутна галасоў i крокаў,
Адзервянелы шмат маста,
С паважнай сцiпласцю, здалёку,
Прыходзяць з навiной лiста.
Нямых руiнаў адгалоскi,
Былога не вярнуць, у снах
Забытыя дзяцiнствам вёскi,
Над дахам — белы Млечны Шлях.
Набожна цiшыня ў полi
I плынь стальная туманоў,
Забыты лес сялянскай долi,
Лагодны позiрк абразоў.
Зноў клiча голасам пяшчотным
Малiтвай будзiць па начах,
Свет у акне, свае турботы
Крылом малюе крумкача.
Сяргей Брандт, 12.02.2013
Слова ад Бога — божае слова,
Прымаецца цалкам, а не паловай.
Кранае святлом i лагодаю сэрца,
I гэта табе, чалавек, не здаецца.
Яно з тых нябёс да цябе патрапляе,
За шчырасць — аддзяча, за зло — пакарае.
З дажджом гэта слова вясеннім пральецца
I гэта табе, чалавек, не здаецца.
Як пiльна сочаць з нараджэння Анёлы,
Каб цэлае слова не стала паловай.
Няхай запавет назаўжды застанецца —
Моц божага слова святло дарыць сэрцу.
Сяргей Брандт, 23.03.2013
Не гнявiся, Божа!
Мы — народ маленькi!
Хто нам дапаможа
Выйсцi iз калейкi?
Моўчкi робiм справу,
Лiпкi пот сцiраем.
I тваю выяву
У хмарах выглядаем.
Дождж iдзе — нам у радасць,
Стылы снег – смяёмся.
Старых хатак святасць
Сцiплае знаёмства.
Ганьбяць нас чужыя
I хваробы косяць,
Лепшых у дамавiну
I iмя не спросяць.
Уначы аконца
Свецiць зоркай марнай,
I над намi сонца
Будзе грэць задарма.
Не гнявiся, Божа!
За рудыя вусы.
Хто нам дапаможа?
Маўчаць беларусы.
Сяргей Брандт, 19.06.2012
|
|