|
Прыйдзе маўклiва восеньскi вечар,
Дождж за акном шапацiць.
У нейкай турбоце ля дзвярэй кленча,
Золак над вёскай дрыжыць.
Прагне цяпла i сяброўскiх адносiн,
Птушкi, як дробны ланцуг.
З вечарам у хату просiцца восень,
У хлеў гонiць лiсце пастух.
Цягнецца час незнаема-маркотны,
На дол прылягла цiшыня.
Лiст ападзе каляровым, суботнiм,
Восень на чарку зайшла.
Сяргей Качанаў-Брандт, 12.10.2015
Константин Бальмонт. Камыши (Перевод)
За поўначным часам у балотнай цішы,
Нячутна, бязгучна шуршаць камышы.
Аб чым яны шэпчуць? Аб чым гаманяць?
Навошта агеньчыкі побач гараць?
Мількнуць, падмігнуць і іх быццам няма.
А побач вандруе, трымціць цішыня.
За поўначным часам сухім шапацяць.
Там жабы ў гнёздах, вужакі свісцяць.
У балоце ляжыць паміраючы твар.
То месяц баграны — сумотны званар.
І цінай смярдзіць, вільготнасць паўзе,
Ды багна засмокча, ніхто не спасе.
“Каго? Для чаго?” — запытай камышы.
Блукае гаротны агеньчык душы.
А месяц сумотны — бязмоўны званар,
Не ведае ён і хавае свой твар.
Уздох паўтарае змярцвелай душы,
Сумотна і ціха шуршаць камышы.
Сяргей Качанаў-Брандт, 28.07.2015
Не падыходзь да дзвярэй хаты,
Дзе памярла знахарка Марта.
Бо толькі як ты iх адчынеш,
У цемры жудаснай загiнеш.
Там, дзе ляжаць адны бярвеннi,
Блукаюць па двары зноў ценi.
Дождж прашумiць i не здаецца,
Кажан над студняй малы ўецца.
А потым бразне звонка клямка
I нешта цень штурхне ля ганка.
У сенцах рыпнуць дзверы зданнем
Амаль за квадранс да свiтання.
Жах па траве паўзе маўклiва,
Дрыжыць агеьнчык шэрай грывай.
I водгук слоў пральецца тройчы
У нагаворах хрыплых i жаночых.
Не падыходзь да дзвярэй хаты,
Дзе памярла знахарка Марта.
Няхай са зданнем на палях,
З туманам бродзiць цiшыня.
Сяргей Качана-Брандт, 12.07.2015
Ой, ты ж маё сонейка,
Распляцi ты коскi мне
Па вясне,
Каб вясёлы птушак спеў
Аж да зорак даляцеў
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка,
Адпрасуй кашульку мне
Па вясне,
Каб вада сястрыца зноў
Падарыла мне любоў
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка,
Над лясочкам свецiць мне
Па вясне,
Каб тваё заўжды цяпло
Маё сэрца сцерагло
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка…
Сяргей Качанаў-Брандт, 02.07.2015
|
|