|

Ідзе каза рагатая,
Ідзе каза, ідзе,
Барадой трасе.
“Хто кашу не есць,
Малачка не п’е —
Таго забадаю,
На рогі пасаджу”.
***
Ой, бычок, мой бысенька,
Залатая лысінка, Чытаць далей » Ідзе каза рагатая

Ой люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі жураўлі.
Журавелькі доўганогі
Не знайшлі сабе дарогі.
Яны селі на вароты, —
А вароты скрыгі… скрып…
Не будзіце нашу дзетку,
Наша дзетка спіць, спіць.
***
Люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі куры.
Селі на варотах
У чырвоных ботах,
Сталі сакатаці. Чытаць далей » Ой, люлі, люлі, люлі

Робін-Бобін-Ненажэра
схрумаў міліцыянэра!
Зьеў каня, і сем цялят,
і дванаццаць парасят!
Згрыз палац, і пяць дамоў,
і трынаццаць караблёў,
згамаў кузьню, каваля
і самога караля!
Лёндан зьеў і Лівэрпуль,
выпіў рэчку — буль-буль-буль,
зжэр карову і быка,
рака, жабу і жука!..
Загарні хутчэй старонку,
каб цябе хоць ён ня зьеў!
Паводле ангельскай песьні й украінскага перасьпеву Івана Малкавіча
Пераклаў Мікола Бугай
Ст. 18 з 18« Першая«...510...161718
|
|