|  | 
										
 Ой люлі, люлі, люлі,Прыляцелі жураўлі.
 Журавелькі доўганогі
 Не знайшлі сабе дарогі.
 Яны селі на вароты, —
 А вароты скрыгі… скрып…
 Не будзіце нашу дзетку,
 Наша дзетка спіць, спіць.
 *** Люлі, люлі, люлі,Прыляцелі куры.
 Селі на варотах
 У чырвоных ботах,
 Сталі сакатаці.  Чытаць далей » Ой, люлі, люлі, люлі
 
										Сын малыСпытаўся ў бацькі:
 — Знаць хачу я пэўна:
 Што такое добра
 І што такое дрэнна?
 Я падслухаў і для вас,Малышы, малышкі,
 Бацькі гэтага адказ
 Запісаў у кніжку.
  Чытаць далей » Што такое добра і што такое дрэнна? — Маякоўскі 
										
 Робін-Бобін-Ненажэрасхрумаў міліцыянэра!
 Зьеў каня, і сем цялят,
 і дванаццаць парасят!
 Згрыз палац, і пяць дамоў,
 і трынаццаць караблёў,
 згамаў кузьню, каваля
 і самога караля!
 Лёндан зьеў і Лівэрпуль,
 выпіў рэчку — буль-буль-буль,
 зжэр карову і быка,
 рака, жабу і жука!..
 Загарні хутчэй старонку,
 каб цябе хоць ён ня зьеў!
 Паводле ангельскай песьні й украінскага перасьпеву Івана МалкавічаПераклаў Мікола Бугай
 
Ст. 105 з 105« Першая«...510...103104105
 |  |