|
Ён палюе, а ты спiш:
— Трымш, Трымш!
Ён галосiць, ты маўчыш:
— Трымш, Трымш!
Ён схапiў, а ты крычыш:
— Трымш, Трымш!
Ён гадлiвы, як павук,
Ён жахлiвы начны гук.
Ён пад вокнамi чакае,
За малымi назiрае.
Спiш ты, ён цябе палюе
I нiхто яго не чуе.
Ты маўчыш, а ён паўзе,
След вужакi на расе.
Ты крычыш, бо ён галосiць,
Сноў тваiх цудоўных просiць.
Ён палюе, а ты спiш:
— Трымш, Трымш!
Ён галосiць, ты маўчыш:
— Трымш, Трымш!
Ён схапiў i ты крычыш:
— Трымш, Трымш!
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.04.2015
Цень шавелiцца ў куце,
Хмар цяжарных чарада.
I счарнела неяк вусце,
У чорных дрыжыках вада.
Дрэвы вецер гне паўднёвы,
Гром разок прагаманiў.
Трэск маланкi, на галовы
Дождж пшанiцу раструсiў.
Запалiлi грубку ў хаце,
Жоўтым плешчыцца агонь.
Тры дзянькi яшчэ да Свята,
Трасе грывай змокшы конь.
Сяргей Качанаў-Брандт, 08.04.2015
Калi б мелi мову Хатынi званы,
Яны б расказалi пра жахi вайны.
Яны бы прамовiлi: «Хопiць Крывi!»
Нашчадкам б данеслi турботы сваi.
Званы б расказалi пра спалены сон,
Iх голас грымеў бы ад назваў iмён.
Яны бы зламалi фарпост цiшынi,
Але слоў не маюць Хатынi званы.
Ляцiць над зямлёю жалобы матыў,
Успомнiце, людзі, чым стала Хатынь!
Вярнуцца дамоў журавы па вясне,
Як душы дзяцей, спаленых на вайне.
Сяргей Качанаў-Брандт, 29.03.2015
Сват Тарфянiкy, Хрумцяй,
З-за вугла не паглядай,
Пад акном не бармачы,
Не палохай, не хрумчы.
I маленькiх не чапай,
Брат Кiкiмары, Хрумцяй.
Малачком аблiта луста,
Вось табе льнаная хустка.
Ты iдзi ў лес сцяжынкай
I хрумсцi сваёй галiнкай.
Ты маленькiх не чапай,
Сын Вадзянiку, Хрумцяй.
Як туман вячэрні, згiнь!
Я кажу табе: “Амiнь!”
Сват Тарфянiкy, Хрумцяй,
Ад прамовы уцякай!
Сяргей Качанаў-Брандт, 26.03.2015
|
|