|
Жыу ў вёсцы конь стары,
Ен араў, вазiў малых.
Дровы з лесу, сена з поля,
Вось канька старога доля.
А цяпер конь iз жалеза,
Зямлю плуг, як масла рэжа.
Цягне цэглы цяжкай воз,
У спякоту цi ў мароз.
Гэты „конь“ завецца трактар —
Тэхналогiй новых фактар.
Ён не есць, не п’е, не спiць,
Да начы амаль вурчыць.
Сяргей Брандт, 02. 07.2013
Сыпiць ветрык на страху
Снег, як белую муку.
Гурбы цукру намяла
I мяце мацней зiма.
Лiзнуў белае ваўчок —
Адмарозiў язычок.
„Не салодкае, не смачна,
Пахне стылым” – кажа качка.
Сыпiць ветрык на страху
Снег, як белую муку.
Гурбы цукру намяла
I мяце мацней зiма.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
Занясла ў банк усе грошы
I ружовыя галёшы.
Сядзiць свiнка i чакае,
Хутка бонус атрымае.
“Куплю сукенку, потым-яхту,
Панчошкі, палячу ў Ялту.”
На вуха ёй прамовiў кот:
“Не мела ты, сястра, клапот.
Банк зачынiлi, а харок
З сабой усе грошы ўвалок.
На моры мае хату, яхту…”
Такiя вось лясныя жарты.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
Чок-чок-чок!
Скача бычок.
П’е ваду з карытца,
Вельмi хоча бiцца.
Паганяў ён кацяня,
Пылянятак i ягня.
Заляцеў на агарод —
У нары схаваўся крот.
I вядро не прамiнуў,
Зачапiў, перавярнуў.
Скача, брыкае ля лесу
Жоўтавухая гарэза.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
|
|