|
|
У складанцы 11 казак. Агульны час 1 гадзіна 7 хвілін. Літаратурная апрацоўка казак: Я.Колас (1), А.Якімовіч (2—11). Чытае Віктар Манаеў.

Складанку магчыма купіць на cd!
Купіць
Спампаваць: Чытаць далей » Беларускія народныя казкі ў mp3
Быў такі час на зямлі, калі звяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца звяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб звяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць звяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе…

— Добра, — кажа Мішка: — я зараз прыйду, адно загляну да старое ліпы, ці не знайду там чаго пасьнедаць.
Запраўды, у дуплё старое ліпы дзікія пчолы нанасілі шмат мёду. Стаў Мішка ламаць дуплё ды выграбаць мёд. Пчолы жалілі яго, але ён не зважаў на гэта, заграбаў мёд і пчол і парахню, што прыстала да мёду, еў усё ды толькі мармытаў ад асалоды. Наеўшыся, ён ужо хацеў ісьці на сходку, аж глянуў, што шэрсць уся выпацкана ў мёд ды парахню. Чытаць далей » Як звяры хвасты атрымоўвалі (народная казка)
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран.
І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку.
Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць.
Спужалася лісіца і пытаецца: Чытаць далей » Баран бок абадран (народная казка)
Ягорка з дзедам выправіліся ў грыбы. Раніца была сонечная, сонца моцна прыгравала. Таму Ягорку піць захацелася.
— Дзеду, а на ваду мы не забыліся?

Дзед ляпнуў рукой па палявой сумцы і вінавата адказаў:
— Дома на стале засталася.
— А я піць хачу…
— Што ж, трэба дадому вяртацца, — сказаў дзед.
Сумным стаў Ягорка — надта ж хацелася яму знайсці цара-баравіка.
Дзед хітра ўсміхнуўся: Чытаць далей » Казка пра тое, як Ягорку кiслiца паiла (+mp3)
|
|