Усе рубрыкі

Беларусу ад Беларуса

Ігнату Іпалітавічу Дамейке, Нацыянальнаму герою Чылі прысвячаецца

Дзе глеба стогне без вады,
А пыл чырвоны — прысмак гора.
Ён там застаўся назаўжды,
Як астэроiд, што згарэў над морам.

Ignacy_Domeyko

Дзе дзень бясконцы ад сухот,
А над гарой каршак ляцiць
I не шуршыць з ракой чарот,
А лён блакiтным не карцiць.

Дзе мова ад чужой раднi,
Мiраж з абрысам родных хат.
На рэйдзе дальнім знова караблі
Чакаюць, але ён не вернецца назад.

Сяргей Брандт, 03.11.2014

Дзядоў дзяды — Сяргей Брандт

Дзень дагарыць i прыйдзе ноч,
А з ёй пад вокнамi стаяць
Дзядоў дзяды, трымаюць хвошч,
Iх твары быццам зiхацяць.

kkkkkkk

Там за мяжой няма цяпла,
Нi ўспамiнаў, шчырых слоў.
Дзяды прыходзяць апасля,
Каб паглядзець сваiх сыноў.

Прайсцi паважна па двары,
Накрыць утульна немаўлят
I з промнем восеньскай зары
Сцягнуць туман ад родных хат.

Не сонца грэе — крыж стары,
А дзецi, што ў дабры жывуць,
Працуюць на сваёй зямлi,
На мове матчынай пяюць.

Адна ў годзе ўспамінаў ноч,
А днем павiны пець i памiнаць.
Вуголле жоўтае, зялены хвошч
I твары продкаў ярка зiхацяць.

Сяргей Брандт, 30.10.2014

ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ — Сяргей Брандт

Кастрычнiк, нядзеля.
Вятры над палямi
Лiсцем засцеляць,
Чароўнымi снамi.

409

Раптоўна сцямнее,
Але i не вечар.
Чырвань не грэе
Рабiнавых свечак.

Сардэчна запросiць
У госцi маўклiва
Позняя восень
Дажджом гаварлiвым.

Сяргей Качанаў-Брандт, 22. 10. 2014

Ілюстрацыя — “Краски осени” Тимошин Олег

УСІМ БУДЗЕМ РАДЫ — Сяргей Брандт

Колькі раз нас палілі агнём,
Колькі раз мы гублялі і мову.
А цяпер паглядзі – зноў жывём,
Кружыць бусел над белым касцёлам.

аисты

І пяюць як заможна званы,
І ляціць спеў над полем, над вёскай,
Доўгі след ад цяжкой бараны
Ды гамоняць драўляныя кросны.

На стале вышываны абрус
Усе заходзьце, усім будзем рады.
З добрым сэрцам жыве Беларусь
Кожны дзень, як сапраўднае свята.

Сяргей Брандт, 01.10.2014