Усе рубрыкі

Ходзіць кныр з кныранятамі

Скарагаворкі мядзведзя давялі...))

Адна сарока, адна марока,
сорак сарок, сорак марок.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.

Каваль каваў каня,
конь кавалю капытом,
каваль каню калом.

Каля кавалёвае кузьні
ходзіць кныр з кныранятамі

Клюйце, куры,
крупы каля ступы. Чытаць далей » Ходзіць кныр з кныранятамі

Кук-мак, кук-мак, выбірай адзін кулак!

Беларускія лічылкі. Ілюстрацыя: В.Дубінін

Курыца-квактуха
Вадзіла дзяцей
Каля кляцей.
Квох — сесьці
На красным месці,
Яечка зьнесці.

***

Бегла курка па таку,
Па зялёным табаку,
Ела цукар і мядок,
Адчапіся, каралёк.

***

Хадзіў бусел па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
І заплакаў дый пайшоў. Чытаць далей » Кук-мак, кук-мак, выбірай адзін кулак!

…А нядоўга я вісеў — вецер дунуў, я зляцеў!

Беларускія лічылкі

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсьць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Цар казаў мяне павесіць,
А нядоўга я вісеў:
Вецер дунуў — я зляцеў!

***

Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсьць, сем, восем,
Мы, цябе, стукач, папросім.

***

Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсьць, сем, восем,
Выйшла баба з доўгім носам,
А за бабай сівы дзед,
Колькі дзеду таму лет? Чытаць далей » …А нядоўга я вісеў — вецер дунуў, я зляцеў!

Дзінь-бразь, выйдзі, князь!

Беларускія лічылкі. Ішла кошка па раялі, наступіла на педалі...

Беглі коні пад мастамі
3 залатымі капытамі.
Дзінь-бразь,
Выйдзі, князь!

***

Едзе брычка, званок звоне,
Выйшла пані лічыць коні:
— Раз, два, тры,
Выйдзі, малы, ты.

***

Ехаў мужык па дарозе,
Зламалася калясо ў возе.
Колькі трэба спіц,
Каб калясо пачыніць?

***
Ішоў баран па бару,
Ірваў капусту, лебяду.
Што сарве, то у пучок,
Выйдзі вон, дурачок.

***

Ішоў баран па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.

***

Тарана, тарана,
Купіў бацька барана,
Да не скобленага,
Да не доенага.
Матка даіла,
Даёнку пабіла. Чытаць далей » Дзінь-бразь, выйдзі, князь!