Усе рубрыкі

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае.

2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць.

3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае.

4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — і курачка цэлая, і госць сыты.

5. Свой сваю есць і ў вочы пазірае.

6. Бутэлечка крышталёва, у ёй вада здарова — хто жыў, хто ўміраў, той яе ўжываў.

7. Нова пляшачка поўна віначка — хто яго не ўжываў, той смаку не знаў. Чытаць далей » Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Скакалка — Рыгор Барадулін

А на золку
За бугром
Праз вясёлку
Скача гром
.

Скакалка

Скача,
Скача
Без аглядкі,
Толькі над палянкамі
Бліскаюць вясёла пяткі
Зыркімі маланкамі.

Раз-два,
Раз-два –
Долу хіліцца трава.

Раз-два-тры,
Раз-два-тры –
Усміхаюцца бары.

Раз-два-тры-чатыры –
Светла ўсёй нябеснай шыры… Чытаць далей » Скакалка — Рыгор Барадулін

Ласачка-паласачка, дзе была? У Бога…

Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі,

Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці.
Насыплю гарошку,
Каб пад’елі трошку,
Ды падсыплю грэчкі,
Каб неслі яечкі.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці,
Грэчкі не ядуць,
Яек не нясуць.

* * *

Лады-лады-ладкі,
Малыя рабяткі

Гарох малацілі —
Цапы паламілі.
Лады-лады-ладкі!
— Дзе былі?
— У бабкі!
— Што елі?
— Кашку!
— А што пілі?
— Бражку!
Кашка — масляная,
Бражка — смачненькая.
Папілі, паелі —
Дамоў паляцелі,
На вароты селі,
«Ладушкі» запелі.

Чытаць далей » Ласачка-паласачка, дзе была? У Бога…

Жоўтыя загадкі

1. Залацісты ён, вусаты,
А у кішэнях — сто рабятаў.

Жоўтыя загадкі

2. Жоўты ён і сыпкі,
У двары насыпаны.
Калі хочаш, можаш браць
Ды гуляць!

3. У гародзе ля дарожцы
Стаіць сонейка на ножцы,
Жоўтыя праменьчыкі палаюць,
Але не апякаюць.

4. У роснай траве
Ліхтарык гарэў.
А потым пацьмянеў,
Патух
І ператварыўся ў пух! Чытаць далей » Жоўтыя загадкі