Зайшоў неяк у адну вёску манах.
Быў на ім яркі халат і капялюш, а ў руках палка.
Вось ходзіць манах ад хаты да хаты, міласці просіць. Амаль ўсю вёску абыйшоў, і раптам бачыць — на іншым беразе вялікая хата пад чарапічным дахам стаіць.
Пайшоў манах да той хаты, пастукаўся ў вароты. Выйшаў з хаты стары — але ж злы як чорт, замахаў на манаха рукамі, і як закрычыць:
— Няма ў нас нічога, пайшоў прэч!
Манах кажа ветліва:
— Калі ласка, ахвяруйце што-небудзь. Ужо калі ў такой багатай хаце нічога не знойдзецца, хто ж тады мне міласціну падасць?
— Вось пракляты манах! Да чаго ж назойлівы! Калі я і разбагацеў, дык ва ўсякім разе, не з тваёй дапамогай! І няма чаго тут разважаць, прыбірайся!
У вёсцы ўсе ведалі, які стары злы і не любілі яго.
Але нават гэтага скнару пранялі мудрыя гаворкі манаха, і не ведаў ён, як лепей зрабіць, і стукаў па зямлі доўгай трубкай, попел з яе вытрасаючы.
Потым выхапіў у манаха торбу, пайшоў у хлеў, напоўніў торбу ляжалым гноем і прынёс манаху. Той моўчкі ўзяў торбу, нізка пакланіўся і пайшоў прэч.
Ідзе манах па дарозе, раптам чуе — хтосьці яго кліча.
Глянуў, а гэта нейкая жанчына яго даганяе. Чытаць далей » Матчына скала (карэйская казка)