|
Некалі на адной лясной палянцы жыў спадар Павучок. Жыў ён таксама, як іншыя павучкі: лавіў мух і камарыкаў. Але надта любіў наш Павучок назіраць узыход сонца. Штораніцы спадар Павучок прачынаўся яшчэ да ўзыхода сонца, мыўся, прыбіраўся і сядаў назіраць за тым, як з цемры выплывае святло і нараджаецца дзень.
Назіраў ён гэтае дзіва, і кожны раз яму здавалася, што ўзыход сонца можна зрабіць не проста цудоўным, яго можна зрабіць дасканалым, а значыць і ладным. Але для гэтага нечага ў прыродзе нехапае. Чытаць далей » Пра спадара Павучка, які ўладкаваў свет
У адным горадзе жылі два брацікі-мядзведзікі. Вельмі яны былі ўпартыя. Як што сабе ў галаву ўваб’юць, што ты ім не кажы, нікога слухаць не хацелі. А яшчэ мядзведзікі вельмі любілі казкі. Кожны дзень на надворак да мядзведзяняткаў прылятала старая варона і баіла ім казкі.
Малюнак: www.pbase.com
Аднаго разу сказала яна, што самую чароўную казку можна не толькі пачуць, але і пабачыць, калі пачынаецца першы снег. Першы снег паступова ахінае зямлю, накрывае дрэвы, камяні, высокую сухую траву, дахі дамоў і так распавядае чароўную казку. Кожны год першы снег баіць новую казку і той, хто яе пачуе і пабачыць, будзе сам складаць казкі. Чытаць далей » Пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату
Жылі дзед і баба. Нічога ў іх у гаспадарцы не было, адна толькі курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі і дажыліся да таго, што і варыць больш няма чаго. Вось дзед і кажа бабе: “Баба, а баба, свары, мабыць, Чубатку, а тое што ж?..” Замахала баба рукамі: “І што ты, дзед, надумаў! Ужо лепш будзем галодныя, а Чубатку варыць я не дам.” Пачула гэта курачка, пабегла ў двор, знайшла там бабовае зярнятка і прынесла яго бабе. Чытаць далей » Хітрая ліса
|
|