Усе рубрыкі

Міравы рэкорд – Сяргей Брандт

Малады i спрытны крот
Мiравы пабiў рэкорд.
Ускапаў за тры гадзiны
Агарод бабкi Марыны.
А на клумбе з кветкамi
Пакінуў слядкi рэдкiя.
крот
Не залiчаны рэкорд —
Сапсаваў крот агарод.

28.03.2013, Сяргей Брандт

Гарэзлівы зайка – Сяргей Брандт

Пабiў зайка лапкi,
Прыгаўшы з канапкi.
Плача, енчыць: “Ой, баляць!”
Трэба цётку выклiкаць.
заЯЦ
Педыятр — цетка Лiсiца,
Жоўтаю маланкай мчыцца.
У гiпс схавала лапкi:
“Не скачы з канапкi.”

Сяргей Брандт, 28.03.2013

Ліс і Вожык – Сяргей Брандт

Лiс iдзе ў падарожжа,
За iм бяжыць маленькi вожык.
Край азёрны паглядзець,
Але ж за лiсам не паспець.
пластилин
«Прыпынi, Лiс, на хвiлiнку,
Збiў я ножкi аб сцяжынку.
За табой мне не паспець,
Буду на пяньку сядзець.»

«Мiлы мой, вандроўнiк-вожык!
Каб не бiць маленькiх ножак,
Сядай у торбу да мяне —
Павандруеш на спiне»

Сяргей Брандт, 24.03.2013

У Брэсце з’явіўся навучальны гурток «Бацькі.BY»

У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце дзейнічае навучальны гурток «Бацькі.BY», дзе студэнты, будучыя бацькі, вучацца выхоўваць дзяцей у рэчышчы нацыянальных традыцыяў.

Гурток паўстаў з ініцыятывы выкладчыцы ўніверсітэту Вольгі Крусь. Як яна патлумачыла «Белсату», мэта гуртка – «вучыцца быць бацькамі па-беларуску».


Чытаць далей » У Брэсце з’явіўся навучальны гурток «Бацькі.BY»


Рэкамендуем: