|
У дзень святочны пойдзе дождж,
Пад сонцам анiводнай хмары.
Срабро сухім збяжыць на хвошч,
Збяжыць блiскучым на абшары.
За рукi смерць людзей кране,
Падпалiць чорным бэзу лiст.
Сярод балот дрыгва ўздыхне,
I змоўкне жвавы птушак свiст.
А дождж сухiм бяду цярушыць,
Дзiцятка — у люльцы ля акна.
Бог прыме на Вялiкдзень душы,
Пачнецца з стронцыям вайна.
За кожным трэцiм — другi стане,
А дождж пацягнецца далей.
Праз 30 год чысцей не стане
Край згубленых людскix надзей.
28.04.2016, Сяргей Качанаў-Брандт
Уважлiва слухаць усiм!
Гэта патрэбна мёртвым
I вельмi патрэбна жывым,
На досвiтку сон сумотны.
Брусель раскрамсаў эфiр
Амаль перад самым святам,
І кветкi ляцяць на жвiр,
I шкло зацвiло дыямантам.
Шукае матухну хлапчук,
Але не знаходзiць побач.
Праз дзверы цячэ раўчук,
Ад дыма на вуснах горыч.
Нешта вiсiць на сцяне,
Нябёсы ад жаху здранцвелi.
Ахвяры на новай вайне
Нiчога сказаць не паспелi.
Што ж будзе людзi далей?
Гэта патрэбна i мёртвым,
Бо стогне сягоння Брусель
У фармалiне прагорклым.
Сяргей Качанаў-Брандт, 30.03.2016
Дашлi відэапытанне ў рубрыку “Чамучка” і атрымай шанц з’явіцца ў эфіры “Дабраранка”!
31.03.16
На квадранс заплюшчу вочы,
Палячу за хмарай услед.
Праз мяжу гадоў пракрочу
Да сядзiбы, дзе жыў дзед.
Быццам цень стаю ля плоту,
Бусел клякатаць пачне.
I насустрач мне з пяшчотай
Ад паветкi клён махне.
Ноч варошыць зоркi-зерне,
Зiхацiць iх цудны спеў.
Час-адлiк назад паверне,
Млечны Шлях пралье на хлеў.
Зноу пабачу дзеда з бабкай,
Не памерлых, а жывых.
Удваiх сядзяць на ганку,
Каб сустрэць дзяцей малых.
Нехта за плячо тармосiць,
Думка тмяным прагарыць.
Па-ангельскi шэпча восень,
Па-ангельскi дождж iмшыць.
Сяргей Качанаў-Брандт, 07.03.2016
Крыніца ілюстрацыі: Жмерикин В.Ф. “Старики. Еще одна весна”
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары