Усе рубрыкі

Цуд у дзіцячым сне – Сяргей Брандт

Ён таксама ў тваiм сне,
Дзе святло не затухае.
З iм iдзеш ты па вадзе,
I цябе ён утрымае.

мм

Усмiхнецца i маўчыць,
I не трэба болей словаў.
У сне цудоўным, уначы,
А вакол цябе…анёлы.

Свет iскрысты над зямлёй,
Спяць i бачаць знова дзецi.
Радам з iмi, божа ж мой!
Жыве бог i Вера свецiць.

Ён таксама ў тваiм сне?
Дзе святло не затухае……

Сяргей Брандт, 11.01.2013

Калыханка — Сяргей Брандт

З вялiкай торбай завiтае
Сон, каб дзяцей пачаставаць.
Гiсторыяй з iскрыстых даляў,
А потым дзецi будуць спаць.
kanva400
Накрыўшысь коўдраю лагоднай,
Пабачаць добры зноў працяг.
З мелодыяй дзiвоснай, роднай,
З матулiнай пяшчотай на вуснах.

А сон замкне iскрыстым вочы,
Перабярэ свой скарб i смех.
Па дахах цiхенька закрочыць
I пойдзе першы, чысты снег….

Сяргей Брандт, 22.11.2012

“Класікі” – Сяргей Брандт

Гуляе жабка ў “класікі”
Бляшаначкай з карасікам.
А побач — небаракі
Чаргі чакаюць ракі.

zabki_19

Дзіцячая малітва за ўсіх — Сяргей Брандт

Добры, моцны, светлы Божа!
Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш!
Папрашу зусiм нямнога-
Мiласцi ўсiм ад Бога.
default.jpegдети
Каб праўдзівей сталi людзi,
Шчырасць ёсць – удзячнасць будзе!
Каб гучалi простай казкай
Словы: “Дзякуй“, „Калi ласка“.

Не гублялi, каб сумленне,
Дай нам, Божа, адраджэнне!
Кожны дзень стане, як свята-
Усiм шчасця, усе багаты!

Данясiце мае словы
Да нябес глухiх, Анёлы!
Добры, моцны, светлы Божа!
Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш!

Сяргей Брандт, 21.01.2013


Рэкамендуем: