Усе рубрыкі

Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

kupalle1Жыў-быў камарык. Усе камарыкі як камарыкі, а гэты быў асаблівы, ён моцна адрозніваўся ад іншых. Калі іншыя камарыкі любілі паляваць уночы, ён любіў дзень і сонца, любіў кветкі і блакітнае неба, а замест носіка ў яго была срэбная дудачка.

Усе камарыкі смяяліся з яго дудачкі:

— Што гэта за камарык, які не можа паляваць і не можа джаліць?

Чытаць далей » Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

Мультфільм пра Мышку і Слана

Беларускія садкі — абавязак, а не звышзадача

Тлумачыць начальніца ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Галіна Рыгораўна Макаранкава.

Пачатак гісторыі

У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул «Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але…» (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў. Нагадаем: бацькі хацелі, каб іх дзіця набывала дашкольную адукацыю на беларускай мове. Аднак нечакана для маладых людзей працэс афармлення сына ў дзіцячы сад зацягнуўся на некалькі месяцаў. Чытаць далей » Беларускія садкі — абавязак, а не звышзадача

Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой

У адным беларускім мястэчку жыла-была Мама, і былі ў гэтай Мамы два сыночкі-блізняты. Бацька дзетак памёр, але Мама ўсяляк спрабавала зрабіць так, каб дзеткі ўсё мелі і былі шчаслівымі.

малюнак узяты са старонкі: www.liveinternet.ru

Чытаць далей » Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой


Рэкамендуем: