Купалінка ў выкананні Аляксандра Рыбака — для дзяўчынак ад 16 :) Як сказала адна такая дзяўчынка, “шмат хто хоча, каб яе гэтай “Купалінкай” закалыхвалі — ці я не маю рацыі?” :)
|
|||||||
Купалінка ў выкананні Аляксандра Рыбака — для дзяўчынак ад 16 :) Як сказала адна такая дзяўчынка, “шмат хто хоча, каб яе гэтай “Купалінкай” закалыхвалі — ці я не маю рацыі?” :) Прапануем вашай увазе купальскую аўдыё-складанку “На Купалле!”. Змест:
А што за Купалле такое?))1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае. 2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць. 3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае. 4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — і курачка цэлая, і госць сыты. 5. Свой сваю есць і ў вочы пазірае. 6. Бутэлечка крышталёва, у ёй вада здарова — хто жыў, хто ўміраў, той яе ўжываў. 7. Нова пляшачка поўна віначка — хто яго не ўжываў, той смаку не знаў. Чытаць далей » Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне Казачныя аповесці. Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала – і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак. Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабаль на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым. З тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле». Але гэта даўнейшая гісторыя, хто пра яе не чуў!Ды мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага. Ото ж былі паны! Колькі яны пазараблялі гузоў на свае галовы – усё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы! І шкода часам іх, ды смех разбірае: ну ж і шалапуты! Чытаць далей » Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро |
|||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |
Новыя каментары