|
Як паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская, ў раёне «плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 56, 96, 128, 151, 179, 199. У 179-й яшчэ і пяты клас. Таксама мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках № 100, 205, 332, 384, 399».
У цяперашні час навучанне дзяцей на беларускай мове ў Фрунзенскім раёне вядзецца толькі ў гімназіі № 4, яслях-садку № 534 і ў адной групе ў дзіцячым садзе № 565.
Такім чынам, у Фрунзенскім раёне будзе сем садкоў з беларускай мовай замест двух ранейшых, а замест адной гімназіі — сем школ і гімназій. Усяго ж у раёне 45 школ і гімназій, а таксама 70 садкоў.
Крыніца: Наша Ніва
Восень з пяшчотай накрыла
Лiсцем бярозавым стол.
У поцемках нешта варыла,
Туманам завесіўшы дол.

Потым стаяла ля плоту,
Пад зоркай махала рукой.
Зусiм як жывая iстота,
Празрыстая цень над ракой.
Пад ранак, блiскучы i росны,
Гарыць дыямант на вадзе.
Тчэ восень на бабцiных кроснах
I шоўк павуцiння прадзе.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016
У голас дзiцятка заплача,
А потым — смяецца у сне.
За смешную пятачку Згачар
Лагодна малое кране.

Ён сам каляроваю стужкай
На коўдру святлом ападзе.
Бо Згачар не дзiва, не птушка,
Ён пены шматок на вадзе.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016
На застылай роўнядзі ляснога ручая восень згубіла жоўты кляновы ліст. Паглядзела на яго і скінула некалькі дробных рознакаляровых хваёвых іголак. Потым прыцерушыла крыху жоўтай саломай з суседняга поля і ўсміхнулася. Чагосьці асаблівага не хапала ў афармленні. І шчодрай рукой, нібы ў рамку змясціла белаватым туманам абрасіла руды беражок.

З кожным новым мазком восеньская карціна набывала глыбіню незвычайных тонаў і разнастайных прыродных фарбаў. Мастачка нават язычок ад задавальнення высунула, калі дадала на палатно халодны бляск зіхатлівых зорак. Стамілася вельмі, адпачыць прысела.
Але вясёлы ветрык унёс некаторыя папраўкі да карціны. Ён усё перамяшаў у сярэдзіне, пакінуўшы шмат вольнага месца па краях. Давялося небараку зноў перарабляць. Так яна і працуе, пакуль мароз не скуе лёдам яе непараўнальны сюжэт і не засыпле пышнасць колераў прыгаршчамі белага снегу.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.08.2014
Ст. 2 з 185«123...510...»Апошняя »
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары