Усе рубрыкі

Згачар — Сяргей Брандт

У голас дзiцятка заплача,
А потым — смяецца у сне.
За смешную пятачку Згачар
Лагодна малое кране.

титититити

Ён сам каляроваю стужкай
На коўдру святлом ападзе.
Бо Згачар не дзiва, не птушка,
Ён пены шматок на вадзе.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016

Восеньскі эцюд — Сяргей Брандт

На застылай роўнядзі ляснога ручая восень згубіла жоўты кляновы ліст. Паглядзела на яго і скінула некалькі дробных рознакаляровых хваёвых іголак. Потым прыцерушыла крыху жоўтай саломай з суседняга поля і ўсміхнулася. Чагосьці асаблівага не хапала ў афармленні. І шчодрай рукой, нібы ў рамку змясціла белаватым туманам абрасіла руды беражок.

list-osen-voda

З кожным новым мазком восеньская карціна набывала глыбіню незвычайных тонаў і разнастайных прыродных фарбаў. Мастачка нават язычок ад задавальнення высунула, калі дадала на палатно халодны бляск зіхатлівых зорак. Стамілася вельмі, адпачыць прысела.
Але вясёлы ветрык унёс некаторыя папраўкі да карціны. Ён усё перамяшаў у сярэдзіне, пакінуўшы шмат вольнага месца па краях. Давялося небараку зноў перарабляць. Так яна і працуе, пакуль мароз не скуе лёдам яе непараўнальны сюжэт і не засыпле пышнасць колераў прыгаршчамі белага снегу.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.08.2014

Кветкi васiлька — Сяргей Брандт

На слуцкiм поясе блакiтным,
На срэбры кветка зацвiце.
Каштоўнасцi часоў здабытых
У куфар нехта зноў складзе.

ва

Каб засталiся для нашчадкаў,
Каб людзям потым паказаць,
Як ткалi добра раней маткi
Так і цяпер не могуць ткаць.

Залоцiць сонечка на волi,
Цудоўна ззяюць дзеткам сны.
Туман — паркаль у чыстым полi
І дождж з сумотамi вясны.

Блiскучай стужкаю гаворыць,
Бруiць свой успамiн рака.
У жыце жоўтым каля бора
Ты знойдзеш кветкi васiлька.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016

Кладка памiж тым i гэтым — Сяргей Брандт

Правядзi мяне да кладкi,
Далей я пайду адзiн.
Там дзе могiлкавы латкi,
Як туман празрысты дым.

576ae730751cc

Там дзе лiчбы на каменнях
Абгарнуў схаваўшы мох,
Там цукерак старых жменя,
Дуб вялiзны — лясны бог.

Там дзе не звiнiць сiнiца,
Не грымяць удзень званы,
Дзе памерлым добра спiцца —
На тым свеце бачаць сны.

Пад бярозкай цiха кленчу,
Слоў няма, каб гаварыць.
Дзелiць поле роўна рэчка,
Але змерлым нельга пiць.

Цiшыня кранецца з краю,
Я прыйшоў пабачыць вас.
Але адтуль не адчыняюць
Нi на iмгненне. Прыйдзе час…

Уздыхну, пайду да кладкi,
Перайду як плынь раку.
Дзяды, мне так вас не хапае,
Я памяць у сэрцы зберагу.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016


Рэкамендуем: