|
Жылі ў нашым слаўным горадзе выдатныя майстры. Працавітыя ўсё гэта былі людзі. І дзень і ўночы завіхаліся яны на працы і здавалася ніколі ім няма спачынку. Ад гэтага заможнаю і ладнаю была ў тыя часы Гародня.
Убачыў вялікі князь і кароль які працавіты і адказны люд жыве ў Горадні і вырашыў дазволіць гарадзенцам пабудаваць месца дзе б яны супольна маглі вырашаць свае праблемы. Тады на цэнтральнай плошчы – на Рынку, дзе кожны дзень хоць раз быў кожны гарадзенец, паставілі Ратушу. Гэта быў велічны будынак з вежай і гадзіннікам і сюды сыходзіліся ўсе гараджане каб раіцца што ім трэба рабіць для гарадзенцаў і для горада.
Чытаць далей » Ігар Кузьмініч: Чаму знікла Гарадзенская Ратуша
З рук на рукі хлопчык Сеня,
Як маленечкі багаж
Мамы, дзеда, цёткі Лены –
Сын, унук, любімчык наш.
Вось ляціць ён, “самалёцік”,
І смяецца і гудзіць.
З вышыні свайго палёту
Важна на ўсіх глядзіць.
Побач скача добры сябра:
— Я хачу лятаць з табой.
Мо шарпеі ляцяць заўтра,
Хвост трымаючы дугой.
Сяргей Брандт, 08.10.2013
Сталічныя бацькі могуць святкаваць перамогу. У менскіх садках паўстануць адразу тры новыя групы з роднаю моваю выхавання. Як зрабіць, каб вашае дзіця магло выхоўвацца на матчынай мове? Чытаць далей » Тры новыя групы з беларускай мовай — у менскіх садках
Лiст асеннi аблятае,
Бо жыцця свабоду мае.
Вецер жоўтым зацярушыць,
Потым трапiць лiст у лужу.
Там ён стане мокрым смеццем,
Не патрэбна смецце дзецям.
Чырвань вогнiшчам дымiцца,
А вавёркам лiпень снiцца.
За бярозай — дух асiны
Дзень дажджлiвы не пакiне.
На ўзлеску жывым зданнем
Махне зямлi на развiтанне.
Сяргей Брандт, 03.10.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары