|
Не гнявiся, Божа!
Мы — народ маленькi!
Хто нам дапаможа
Выйсцi iз калейкi?
Моўчкi робiм справу,
Лiпкi пот сцiраем.
I тваю выяву
У хмарах выглядаем.
Дождж iдзе — нам у радасць,
Стылы снег – смяёмся.
Старых хатак святасць
Сцiплае знаёмства.
Ганьбяць нас чужыя
I хваробы косяць,
Лепшых у дамавiну
I iмя не спросяць.
Уначы аконца
Свецiць зоркай марнай,
I над намi сонца
Будзе грэць задарма.
Не гнявiся, Божа!
За рудыя вусы.
Хто нам дапаможа?
Маўчаць беларусы.
Сяргей Брандт, 19.06.2012
Павольна пад вечар валiцца снег,
Зоркi смуткуюць — памёр чалавек.
Застыў на марозе абрыс дабраты,
Вецер, як смецце шпурляе сляды.
Крылы расправiў сумны Анёл,
Свячу запалiў i сеў цiха за стол.
Праменчыкам ясным душа адыйдзе,
Яе да нябёс сам Анёл правядзе.
Душы ўспамiны — апошнi прывет,
I льецца дзiвосны з пяшчотаю свет.
Успыхне зноў зорка, прыпынiцца снег,
Пачне жыццё зноў, з чыста, чалавек.
Сяргей Брандт, 21.01.2013
Пануры, шэры дзень у голым полi,
Дождж зранку сеe дробны ўраджай.
Здаецца, што цяпер, а можа i нiколi,
Зялёным не пакрыецца аслiзлая мяжа.
У небе птушак хворых адгалоскi
Навеюць сум вакол, а золата рабiн,
Як скарб зямлi ляжыць, ля самай вёскi,
Адмежаваўшыся ад чарнаты галiн.
Дым з цеплынёй запросiць у госцi,
Сядзець ля пячы так цудоўна, добра так.
А дождж над дахамi пяе i просiць восень,
Каб сабiралася шустрэй у дальнi шлях.
Сяргей Брандт, 10.10.2012
Калi туман хавае да зары
Сцяжынку, што вядзе ў лес
I цягнецца халодным па кары,
Старыя кажуць: „Продак уваскрэс!”
Сярод вiльготнай гэтай цiшынi
Пачуецца зноў грукат капытоў,
Успыхнуць у полi стылыя агнi
Урыўкамі даўно забытых сноў.
I дзе раней дуб волатам стаяў,
Паявяцца абрысы моцных сцен.
У тумане, памiж пажухлых траў,
Не патрабуе помнiць узамен.
Застогне цяжка пад канямi мост,
Пачнецца сеча з крыкамi ўначы.
Hе пройдзе вораг цераз гэты пост
Hачная птушка цяжка пракрычыць.
A з першым промнем усё прападзе,
Нi гука, нi замшэлых камянёў.
Як вiр глыбокi, цемрай у вадзе,
Схавае назаўжды абрыўкi сноў.
Нiхто i не паверыць тут, але ж,
Калi туман пральецца малаком,
Убачыш сам абрысы белых веж
І мост, i продка вечнага з канём…
Сяргей Брандт, 17.10.2012
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары