|
Анёл мой! Я малю цябе,
Прыкрый мяне сваiм крылом.
Абаранi ад зла ў сне
I ноччу будзь са мной, i днём.
У гэтай цяжкай барацьбе
Дай веры мне, не адпускай
Душы маёй дзiцячай ад сябе,
За грэх мяне сам пакарай.
Калi не будзе болей сiл,
Згарэць, як зорка ўначы.
Сагрэй меня ўзмахам крыл,
Цяплом запаленай свячы.
I правядзi мяне праз жах,
Каб ведаў, што такое крыж.
I ноччу будзь са мной у снах.
Анёл мой! Ты чаму маўчыш?
Сяргей Брандт, 29.12.2012
Загарэлася зялёным
Першая ў небе зорка,
Потым жоўтым i ружовым,
Вунь прачнулася iх колькi.
Колерам такiм пяшчотным
Зоркi ў тонi заглядаюць.
«Дождж занадта быў маркотным» —
Кветкi ў голас падпяваюць.
Вечар прыме на далонi
Вугалькi ў цёмных хатках.
Туманом у cтылым полi
Накладзе на ростань латкi.
Загарэлася зялёным
Першая ў небе зорка
I ляцяць у печку дровы,
Цягне дымам праз задворкi.
Сяргей Брандт, 11.06.2013
Ля пасадкi стаiць хатка,
Сад маленькi, лiпы, клён.
Надзел зямелькi небагаты,
На iм расце блакiтны лён.
Дажджом дагледжаны акенцы,
Сцяжынка нiткай да ракi.
Кот мышаня шукае ў сенцах:
„Ты iшоў па полю, на цянькi?”
У хаце — печ, стол, адна лава,
Абразчык з часам пачарнеў.
Канапка, шафа зданнем з права,
Смаляк у печцы дагарэў.
Успыхне лямпа малой зоркай,
Накрые стол доўгi абрус.
Пра лес цяжкi i вельмi горкi,
За чарачкай расскажа беларус.
I прамiлькне перад вачамi
Шлях за гадзiну праз гады.
Як мы сардэчна сустракалi,
Як мы прыкметы збераглi.
„Напэўна, болей не сустрэну,
А, ты, заходзь i без мяне…”
Ноч дагарэла лустай шэрай,
Праменчык блiснуў у акне.
„Да пабачэння!” — грымнуць дзверы,
„Бывай!” – працягла рыпне плот.
„Успомнi нас у сваiх вершах,”
У сенцах мне напомнiць кот.
Сяргей Брандт, 11.06.2013
Можа хто ўжо гэта помнiць,
Як гарэлi Хатынi двары.
I як чыстыя душы, па промнях,
З дымам чорным нясло да гары.
Там у хмарах стаялi анёлы
I нiхто нават не дапамог.
Дагарэў дзень, а божыя словы
Папялiшчам накрыў шэры змрок.
Жыхароў усiх спаленай вёскi,
Сам апостал маўклiва сустрэў.
I маленькіх дзяцей, i дарослых
Якiх выратаваць не паспеў.
I адводзячы з сорамам вочы,
Жыхара з клункам ён запытаў:
«Скарб сялянскi на небе навошта?»
А жыхар яму так адказаў:
«Мы чакалi, што бог дапаможа,
Карy полымем хто заслужыў?
Я нясу наверх трошачкi збожжа,
Што расла каля лесу ў цiшы.
Не праз год, а загояцца раны,
Адгрымяць i зацiхнуць баi.
Зямля прыме зярно паслухмяна,
Што мы так для дзяцей бераглi.
I на полi, шырокiм да неба,
Нарадзiмся мы хлебам i верай.
I святы прашаптаў: «Так i трэба…»
І раскрыў у рай цяжкiя дзверы.
Сяргей Брандт, 08.06.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары