|
У бляшанцы жыве жабка
Зачыняе дзверцы лапкай.
Каб сухiя былi сенцы,
Ёсць у хатцы i акенцы.
Трасе вецер моцна хатку,
Пярун ляскае ў ладкi.
Жабка слухае, не спiць,
У бляшанцы свет гарыць.
Усё чакае – прыйдзе госць,
Стары сябра мыш Антось.
Але праз гэту непагоду
Не прайсцi па агароду.
Зноў маланка, дзень навокал,
Дождж iдзе паважным крокам.
А ў дзверцы грук, грук, грук:
“Адчыняй! Прыйшоў сябрук.”
Сяргей Брандт, 14.03.2013
Малы мядзведзiк Эдзiк
Набыў сабе веласiпедзiк.
I цэлы дзень туды-сюды,
Цераз узлескi, праз рады.
Якая школа? Ёсць язда,
Ад лесу шпарка да маста.
Ён колы сцёр амаль да дзiр
А бацька кажа: “ Iдзi ў цырк!
Там цэлы дзень сабе лятай
I кветкi ад дзяцей трымай.
Пад самым купалам скачы
Не хочаш? Тады не крычы!
Cядай, лiстай сабе падручнiк,
Не цiха, а каб чуў я гучна.
Вучы гiсторыю i мову,
А ранiцай iдзеш у школу!”
Цяпер паважны майстар Эдзiк
Сядзiць у банку лясным недзе.
А бацьку вельмi ён удзячны,
Бо стары – мудры, адназначна.
Сяргей Брандт, 13.05.2013
На чым стаіць усё?
— На зямлi!
На добра ўспаханай раллi,
На камянiстай, на лясной,
На беднай, але на свaёй!
— На чым расце ўсё?
— На зямлi!
Сады, што водар збераглi,
Лясы, тарфянiшчы, пагоркi,
А зверху паглядаюць зоркi!
— На чым жыве ўсё?
— На зямлi!
Як i бацькі твае жылi,
Дзе i дзяды твае ляжаць,
Зямля iх будзе калыхаць!
Сяргей Брандт, 13.05.2013
Успамiны аднаго маленькага хлопчыка з вёскі Брохаўшчына
“Варшава”
Сярод лясоў, палёў, абшараў…
Месяц жоўты, туман з рэчкi
Вобраз з нечым вельмi вечным.
Ходзяць у тумане конi,
Па святой зямлi далоням.
Ноч у вокны птушкай б’ецца,
Калыханка кране сэрца.
Над ляском ружовым — хмаркi,
Цягнуцца занадта шпарка.
Бачны зорак у рэчцы вочы,
Чарга дню мяняцца з ноччу.
На усходзе – лес чырвоны
I пяюць касцёла звоны:
“Варшава”
Сярод лясоў, палёў, абшараў….
Сяргей Брандт, 25.03.2013
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары