Усе рубрыкі

СУНIЧНЫ ЗАЙКА — Сяргей Брандт

Адна вельмi дзiўная дзiцячая гiсторыя з даўніх часоў
заяц 4
Даўно гэта было, вельмi даўно. У той час, калi камянi за вёскай былi яшчэ малымi i дробнымi, як тая бульба, што ляжыць да вясны на насенне, а не цераз-быццам яны, волаты, з усix бакоў пакрытыя сiвым мохам. У той час, калi апалены ў полi i счарнеўшы з гадамi, дзядок-дуб быў яшчэ маленькiм дубочкам i хiстаўся на ветры, як папяровы аркушык. У той час, калi добрае жылo каля вёскi разам са злым i не былo памiж iмi нi сварак, нi спрэчак…
На ўскрайку шырокага поля, непадалёку ад густога цёмнага лесу, стаяла маленькая вёсачка. Тры, а можа чатыры шэранькiя хаткi, крытыя дранкай былі ў ёй. Халодная i лютая зiма мiнула. Снег увесь растаяў, вясна толькi пачала грэць зямлю i наваколле сваiм цяплом i пяшчотай. Увечары цягнула яшчэ марозным паветрам з ляску i хавалася ўсё жывое пад страху, блiжэй да натопленай сухiмi дроўцамi, печкі. Старыя сядзелi за сталом, які быў накрыты шэрым льняным абрусам, i вялi доўгiя i паважныя размовы аб сваiм нялегкiм жыццi, аб позняй вясне, а малыя хавалiся на ўтульнай печцы, грызлi сухiя грушы-дзiчкi, як тыя мышаняты, i уважлiва слухалi. Гарэла трэска замест лямпы, цыбатыя ценi бегалi гарэзлiва па хаце.
— А цi бачыў ты яго сягоння, Рыгор? — смалячы цыгарку з вельмi моцным тытунем, запытаў старога сусед.
— Цэлы дзень, ад святла да святла, на полi быў, усё скоса на ўзлесак паглядаў, ды так i не ўбачыў яго. Можа па другiм полi скакаў, — адказаў Рыгор i цяжка уздыхнуў – Сеяць пара даўно прыйшла, а зямелька сырая, што ён сабе там рахнуе. Далей так пойдзе — будзем зусiм без жыта, сусед! А ты яму морквы пад альшынай пакідаў?
— I моркву i бурачок салодкі, а яго няма i ветрыка цёплага таксама. Спазняецца вясна ды i вушасты не хоча дапамагаць.
Дзецi на тапчане падалi голас:
— А хто ён, гэты вушаты, чаму не хоча дапамагаць i што ён павiнен зрабiць, калі яму салодкi бурачок ды моркву пад альшыну кладуць?
— Ды зайка сунiчны.Tолькi ён можа цёплы ветрык на поле запрасiць i з iм па полi паскакаць дзянёк-другi, а за гэты час i зямелька прасохне, дык i сеяць ужо пачнём .
— Mожа дзе шэрага ваўкi разадралi ўзiмку, а можа хварэе? — пацiкавiлася маленькая Дануся.
— Не можа гэтага быць, — прамовiў сусед Вiнцук, — не можа. Зайка — ён жа як i вёска наша — заўсёды з намi, заўсёды дапамагае кожную вясну нам сустрэць.
— А чаму сунiчны ён? Любiць напэўна сунiцы есцi? — запытаўся хлопчык Змiцер.
— Адзiн бачок у гэтага зайкi мае плямку, быццам сунiчка з лiсцiкам, вось i празвалi яго сунiчным — адказаў дзед Рыгор.
Старыя яшчэ доўга сядзелi за сталом і ўсё варажылі, што будуць рабiць ранiцой, калi зайку на полi не пабачаць.
Вельмi рана прачнулася маленькая Дануся i пачала збiрацца. Яшчэ ўчора вечарам дамовiлася яна са Змiцерам пайсцi шукаць сунiчнага зайку. А можа i на самай справе тамy патрэбна дапамога? Апранулася хуценька, павязала хустачку, якую толькi для свята хавала, i узяўшы з сабою кавалачак смачнай паляніцы з макам, пайшла прамiчком да ўзлеску, дзе яе ўжо чакаў, шморгаючы носам суседскi хлопчык.
— Я цябе ўжо, як паўгадзіны, тут чакаю, замерз вельмi. Cонца няма, а вецер надта ж халодны. Морквы не знайшоў, узяў з сабою толькi маленькi бурачок. А чаму ты сёння такая прыгожая? Вунь хустачку святочную павязала?
— Хустачка? Каб зайка i здалёк мяне ўбачыў, вось i кавалачак смачнай паляніцы яму, каб весялей cкакаў па полi разам с ветрыкам.
Узяўшыся за рукi, пайшлі дзецi далей у цемны сыры лес. Бо, напэўна ж, зайкi ў лесе жывуць i толькi паскакаць на поле выходзяць. Каля вялiкага i старога дуба сустрэлi дзецi cямейку дзiкоў. Яны шукалi пад карэннямi жалуды з мінулай восенi. Aдзiн вельмi жвавы парсючок тыркнуўся ў руку Данусi, мо пачуў, як смачна пахне паляніца, i не атрымаўшы нiчога, пабег зноў да сваёй сямейкі.
— Бачыш i зверыкам цяжка, шукаюць i ядуць яны ўсё, што на зямлі знойдуць.
— Трэба зайку шукаць! Ён ветрык прывядзе на поле i ўсё хуценька расцвiце, i звяркам лягчэй будзе.
Потым яны сустрэлi вавёрку, якая сядзела ля гары шышак i шукала ў гэтым смеццi зярняткi, але ўсе шышкi былi даўно пустыя. Pаптам Змiцер пачуў цiхi плач, гэты плач раздаваўся каля малодзенькай пасадкi пушыстых ялiнак:
— Там нехта плача, пойдзем паглядзiм. Дануся, хто там можа быць?
Пад ялiнкай, на сухiх жоўтых хваiнках, ляжаў шэранькi зайка. Яго лапка была моцна заціснута пятлёй i як ён не спарбаваў вырвацца, нiчога не атрымоўвалася. Зайка цiха енчыў.
— Папаўся небарака ў пятлю, давай дапаможам малому, — вымавіла дзяўчынка.
Дзеткi асцярожна накрылi зайку кажушком Данусi i знялi з лапкi валасяную пяцельку. Зайка так знямог за доўгi час палону, што i не ўцякаў ад малых, калi яму пад пыску паклалi кавалачак паляніцы i бурачок, пачаў спрытна есцi.
Калi зайка пакiнуў дзяцей, быў ужо поўдзень. Шэры храмуля спыніўся на ўзгорку i малыя змаглi заўважыць на яго бачку нейкую плямку. Стаўшы на заднiя лапкi, зайка махнуў пярэдняй i пабег далей сустракаць цёплы ветрык.
— Дануська, а гэта, сапраўды, быў сунiчны зайка? — запытаўся хлопчык.
— Напэўна ён. І плямка на бачку была, a ты не чуешь, як цёплым ветрыкам адразу павеяла?
I сапраўды, цёплы ветрык прынёс вясну ў вёску. Зямелька прыкметна станавiлася сухой, на галiнках набухалi пупышкі, птушкi весела шчабяталi:
— Вясна прыйшла, вясна прыйшла!
Вось такую гiсторыю я пачуў у лесе ад старога i паважнага дуба, а што ў ёй праўда цi казка, ужо вам дзеткi самiм вырашаць. Да пабачэння i да наступнага разу…
Сяргей Брандт, 21 . 02. 2013

САЛЮТ ПЕРАМОГI – Сяргей Брандт

Грымiць салют над Мiнскам,
А мне здаецца — блiзка.
Усе зорачкi ўсплескам,
Як макi ды пралескi.
САЛЮТ ПОБЕДЫ1
Як ружы ў цёплым маi,
Iх кожны атрымае.
Зарнiцамi над Мiнскам,
А мне здаецца — блiзка.

Народ уздоўж дарогi,
Салют! Дзень Перамогi!
А зорачкi, як блiзка,
Амаль над самым Мiнскам.

Сяргей Брандт, 09.05.2013

9 МАЯ (ВЕТЭРАНЫ I СЫНЫ) – Сяргей Брандт

Свята для ўсёй краiны,
Вiсiць сцяг у небе сiнiм.
I паўсюды – мора кветак,
Нешта новае для дзетак.
Па праспекту, гэтым часам,
Ветэраны iдуць разам.
З кожным годам усё меней,
Хто дзядоў потым заменiць?
903
Медалёў музычны звон,
Што пяе салдатам ён?
Пра пазгубленых сяброў,
Брэст, Смаленск i Магiлёў.
Кёнiгсберг, Вена, Берлiн…
Побач з дзедам iдзе сын.
За цяпло сваёй зямлi
У нашым часе быў у баi.
Памiж гор, чужых дарог
Быў яго свяшчэнны доўг.
Чырванее жывым зорка
Успамiнам нават горкiм.
Ветэраны, моладзь побач
На Парадзе разам крочаць.
Свята па ўсёй краiне,
Сцяг Радзімы ў небе сiнiм.
За зямлю нашу адвечна
Плача памяць з агнём вечным!

Сяргей Брандт, 09.05.2013

ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ

ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ
I
На ýсю нашу Беларусь
Самы дужы пан Пятрусь.
Ён жыве ý Слуцкiм краi,
Травы розныя збiрае.

Слаýны хлопец той Пятрусь,
З iм сябруе нават Гусь.
I чужое парася
Паважае Петруся.

Пятрусь.Мастак Алеся Жыткевiч

Пятрусь.Мастак Алеся Жыткевiч

Паважаюць яго ракi,
Усе вакол каты,сабакi.
Пятрусь з iмi размаýляе,
Цешыць, смешыць, забаýляе.

Чытаць далей » ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ


Рэкамендуем: