Усе рубрыкі

Як судзiлi Жырафу

Як судзiлi Жырафу

«Ты аглобля, жэрдка, «жыр»
I нязручны пасажыр,»-
Усяк гавораць на Жырафу
-Кран пад’ёмны. Даць ёй штрафу.

Што ты, доýгая, зрабiла?
Галавою сонца збiла!
Сонца ýпала на луну
I цяпер нам не да сну.

жырафа

жырафа

Чытаць далей » Як судзiлi Жырафу

Прыгоды дэтэктыва Бру. Механічны салавей – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив
Сум заглядвае ў вокны,
Сыпле снегам мокра-дробным.
Змянiўся Папа ў Ватыкане,
Згубiлi ключык у Божым Храме.

Не адчынiць, не паглядзець,
Як гучна салавей пяець.
У клетачцы сваёй старэнькай,
На дошчачцы зусiм маленькай.
CОЛОВЕЙКА
Той салавей без хвалявання,
Адказваў на розныя пытаннi.
Завесцi каб — патрэбен ключык,
Зацiх вось галасок пявучы.

Знайсцi хутчэй! Бру дапаможа!
А што, калi не знойдзе, Божа?
У гэтай справе, пан дэтэктыў,
Шукай не злодзея, шукай матыў.

Правер усе дзверы, апрасi сведкаў,
I ведаў – справа будзе рэдкай.
Сарокi круцяцца над дахам,
Маўчаць чаму? З якога жаху?

I погляд неяк усе адводзяць,
А што навогул “праiсходзiць”?
Бру спрытненька бягом на дах,
Там кучы смецця — так, так, так…

Папера, бруд, лiсце старое,
Анучкi, гузiкi i нешта залатое,
Ляжыць каля разбiтай шклянкi,
Схаванае ў ржавую бляшанку.

Блiшчыць, як сонейка той ключык,
Напэўна Бру такi вязунчык.
Яшчэ i дзень не дагарэў,
Як салавей цудоўна спеў.

I стала цёпла на божым свеце,
Там быў артыкул яшчэ ў газеце.
Што iнастранец Бру Мiшэль-
Сапраўды мудры журавель.

Што атрымаў ён пры спатканнi
Медаль ад Папы “За старанне”.
Наведваў, што Божы Храм,
Яго не бачылi Вы там?

Сяргей Брандт, 08.04.2013

Элен – Сяргей Брандт

Жыве ў Парыжы дзяўчынка,
Завецца Туровiч Элен.
Вясёлая быццам iскрынка,
На добры франзузскi манер.
элен
Устае яна з птушкамi рана
I есць круасан з малаком.
А потым па вулiцы Луi Рэшана
Да школы iдзе з рукзачком.

Дамоў – атрымаўшы заданнe,
Той час так iмклiва прайшоў.
Стаiць яна на скрыжавннi,
Дзе шлюбны буцiк „Ля Бушо“.

Ёй сонейка ласкава свецiць,
Рукой памахаў пан жандарм.
А на пляцоўцы маленькiя дзецi,
Крычаць ёй „Банжур!“ тут i там.

А чым жа Элен знакамiта?
Ёй толькi васьмы год iдзе.
Яна любiць танга i „Шыта-крыта“ —
Праграму для дзетак вядзе.

Сяргей Брандт, 07.04.2013

Модны гузік – Сяргей Брандт

Згубiла Таня гузiк модны,
Ляжыць цяпер ён не прыгодны.
Побач з iм у чыстым полi,
Ляжыць пацерка на доле.
DOMAK_girl_romi
Гузiк модны носам круцiць:
“Не хачу ляжаць у брудзе.”
Пацерка iскрыцца светам:
„Жыву тут з пачатку лета.

З сонейкам вяду бяседы.”
“Можа хопiць вось пра гэта?
Я ж была заўсёды моднай,
Атрымала ўзнагароду.”

“Мода што? Кароткi дзень,
Паглядзелi … i ў цень.
А на свежым тут паветры
Станеш ты патрэбнай ветру.

Ён сапраўдны мадэльер,
Кравец, мастак ды кавалер.”

Сяргей Брандт, 07.04.2013


Рэкамендуем: