|
Начны цiкавы матылёк
Прыляцеў да нас здалёк.
Над яркай лямпаю ўецца —
Яна Зямлёй яму здаецца.
I як да зор не даляцець,
Калi вартуюць зоркi медзь.
Натхненнем маняць уначы,
Iх нават не пералiчыць.
Згарыць малое ў iмгненне,
Звычайнае кароткае здарэнне.
Абпалiць крыльцы матылёк,
Каб адступiў халодны змрок.
Сяргей Брандт, 07.04.2013
Малпа курыць папяросу
I дымок пускае з носу.
Запiшчалi камары:
«Хопiць, малпа, не куры!
Бачыш, зебра у палоску,
А не курыць папяроску,
На лужку гуляе курка —
Ля яе няма акуркаў.
малпа курыць папяросу
Чытаць далей » Малпа курыць папяросу
Кожны дзень, чацвёрты год,
На мышэй палюе кот.
Мышы доўга разважалi,
Доўга трэнера шукалi.
Запрасiлi аж з Карэi
Пацучка сабе — сэнсэя.
Ранiцой цяпер — зарадка,
Потым трэнiнг па парадку.
Аж звiнiць ад крыку плот,
Сцеражыся цяпер кот!
Выхадзi змагацца з намi,
Кот схаваўся за дзвярамi.
Сяргей Брандт, 06.04.2013
Купiý слонiк парасонiк,
Скача з iм , нiбыта конiк.
Слану не трэба капюшон –
Не схавае вушы ён.
Чытаць далей » Cлон i парасон
|
Рэкамендуем:
|
|
Новыя каментары