Усе рубрыкі

ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ… – Сяргей Брандт

Вунь там, за лесам, была вёска, Гадоў пятнаццаць, як няма. Сцяжынак вузкiя палоскi, Сады, падмуркi, цiшыня. Ляцяць у вырай птушкi цяжка, Iх гонiць подыхам зiма. Над вёскаю ляцяць паважна, Над тым, чаго ўжо няма.

Пад хмарным небам aдгалоскi, Зноў на чужбiну да вясны. Вунь там, за лесам, была вёска, Цяпер чакаюць толькi сны.

Сергей […]

МАЛЫЯ ШВАКШТЫ – Сяргей Брандт

Пяюць хвалi вясковага мора, Шматкi пены ля берага круціць. Месяц свецiць агеньчыкам хворым I цяпла да свiтання не будзе. Спяць у цемры дзiравыя сецi I чакаюць улоў плямы-чоўны. Ноч маленькiмi зоркамi мецiць Бераг пенай застужанай роўна.

Будзе дзень новы — будзе i ежа, Сонца птушкай на хвалях заб’ецца. Сум прагонiць у бок старой вежы, […]

КАЗАЧНЫЯ АПАВЯДАННI ПРА ГНОМА I ДЗЯЎЧЫНКУ ПАЎЛІНКУ – Сяргей Брандт

Частка чацвёртая Залатыя лясныя карасiкi Сонейка марудна паднялося над хутарам. I адразу заспявалi прачнуўшыся птушкi, зашкублiся* пад печкай жвавыя мышаняты, а Паўлiнка нiяк не магла расплюшчыць свае вочы. Амаль паўдня яна хадзiла са сваім малым сябруком па лесе i шукала грыбы. Учора ўсё было сапраўды цудоўна, але свежае лясное паветра i цiкавае […]

СТАРАЯ ВIЛЬНЯ – Сяргей Брандт

Дождж у Вiльнi, слiзкi брук, Восень з-за вугла завыла. I званоў маркотных гук — Дзесьцi бачыў, штосьцi была. Пад завесу з туманоў Дзень схавае скрыжаваннi. Дахi — вопратка дамоў, Не прыгодны для спаткання.

Як знарок, замруць муры Плямай стыне шэрай вежа. З дымам сцягне да гары Векавую незалежнасць.

Дождж павольны, мокне крыж, На дзвярах […]