Усе рубрыкі

НЕШТА НА IДЗIШ — Сяргей Брандт

Стралялi дзевак маладых на полi, Адна запела цiха нешта на iдзiш. Той голас несканчаемага болю Пачуе толькi пачарнеўшы крыж.

Ад спеву гэтага здранцвелі хмары, Схавала сонца свой ружовы твар. Паклалі дзевак быццам на ахвяры І нават слова не прамовіў гаспадар.

Прайшлi гады, пшанiца каласiцца, Там дзе яны ляжаць — вятры сваё пяюць. Здаецца […]

МЫ — АДНО ЦЭЛАЕ — Сяргей Брандт

Гудзе на лугам шэры авадзень, Каровы пнуцца гуртам да вадзiцы. Сцяжынка порхаўкай дымiцца, Звычайна доўгi на падзеi дзень. А жыта скошана — багаты ўраджай I копны жоўтыя амаль да пералеску. Яшчэ нядзелька i “Дажынкi” сустракай Ад сэрца шчырай беларускай песняй.

Арнамент наш, ён назаўжды святы, У блакiтным небе чырвань на зялёным. Мы адно цэлае […]

ЯБЛЫЧНЫ СПАС — Сяргей Брандт

Бразнула клямка, Спяшаецца нехта. Сонейка ранкам Гарыць белым светам.

Цягне духмяным Святочным адразу. Усiх паслухмяных З яблычным Спасам!

Будзьце здаровы, Старыя, маленькiя! Смак верасковы, Сцяжыначкi змейкамi.

Абшары льняныя, У жыце — валошкi. Каб жылi ў мiры! Каб поўным быў кошык!

Сяргей Брандт, 06.08.2014

Крыніца ілюстрацыі: liveinternet.ru Г.Аксёнова ” | Бабье […]

ЖНIВЕНЬСКАЯ СПЯКОТА — Сяргей Брандт

Напэўна богу i не трэба З вадою хмары завярнуць. Пыл стаiць слупом да неба, Без дажджу не прадыхнуць.

Без вады травiца енчыць, Паляць промнi — быць бядзе. Пад спякотай куры кленчаць, У цень за хлевам кот iдзе.

Кнiгаўка крычыць, няйначы Высах жвавенькi раўчук. Цеплы ветрык нейдзе скачыць, Ляцiць у вокны з палёў пух.

[…]