| 
			
		 | 
		
		
				
		
		
		
		
								
										
  Цячэ магутны Нёман блакiтным шляхам памiж берагоў высокiх, памiж лясоў неабшарных i лугоў раздольных, памiж скошаных сенажацей i шэрых маўклiвых ільняных палёў. Нясе хвалi свае ён цяжкiя у самае сцюдзёнае мора. Доўгай стужкай празрыстай ляжыць яго кiрунак праз гарады i вёскi, мястэчкi розныя. Не ведае Нёман нi межаў нiякіх, нi даглядаў асаблiвых, […] 
 								 	
						
		
								
										У дзень святочны пойдзе дождж, Пад сонцам анiводнай хмары. Срабро сухім збяжыць на хвошч, Збяжыць блiскучым на абшары. 
За рукi смерць людзей кране, Падпалiць чорным бэзу лiст. Сярод балот дрыгва ўздыхне, I змоўкне жвавы птушак свiст. 
А дождж сухiм бяду цярушыць, Дзiцятка — у люльцы ля акна. Бог прыме на Вялiкдзень душы, Пачнецца […] 
 								 	
						
		
								
										Уважлiва слухаць усiм! Гэта патрэбна мёртвым I вельмi патрэбна жывым, На досвiтку сон сумотны. 
Брусель раскрамсаў эфiр Амаль перад самым святам, І кветкi ляцяць на жвiр, I шкло зацвiло дыямантам. 
Шукае матухну хлапчук, Але не знаходзiць побач. Праз дзверы цячэ раўчук, Ад дыма на вуснах горыч. 
Нешта вiсiць на сцяне, Нябёсы ад жаху […] 
 								 	
						
		
								
										 На квадранс заплюшчу вочы, Палячу за хмарай услед. Праз мяжу гадоў пракрочу Да сядзiбы, дзе жыў дзед.  
Быццам цень стаю ля плоту, Бусел клякатаць пачне. I насустрач мне з пяшчотай Ад паветкi клён махне. 
Ноч варошыць зоркi-зерне, Зiхацiць iх цудны спеў. Час-адлiк назад паверне, Млечны Шлях пралье на хлеў. 
Зноу пабачу […] 
 								 	
						
	
					
 | 
			
 |