Усе рубрыкі

Хворы Анёл — Сяргей Брандт

Чаму такi нязграбны, Хворы мой Анёл? Ружанчык надарваўся — Пацеркi на стол.

Чаму такi гаротны? Дзе твае крыло? І зорачкi нiводнай, I сцяжынка – шкло.

Чаму такі халодны, Быццам змерзлы снег? Мо там у аблоках, У забароне смех?

Чаму такi счарнеўшы Твой лагодны твар? Я паклаў усе вершы Богу на алтар.

Сяргей […]

Хто палюе на малых? — Сяргей Брандт

Дзяцей палюе начны жах, Ён заўжды побач, заўжды ў снах.

Стаiць маўклiва за спiной I смачна есць страх шэры твой.

Пад коўдрай нават не дыхнуць, Ён хоча цалкам праглынуць.

Вось расчапiў ён доўгi рот I пхне твой твар у свой жывот.

У сне цяжкІм жах, як жывы, Ён расфарбуе брудным сны.

У […]

Памерці, каб далей жыць — Сяргей Брандт

На марозе попел Дзед цярушыць цixa. “Эй, старэча, хопiць! — шэпча ўслед лiха, — Што ты сееш чорным? Не вясна, а студзень. Смерць чакае ў белым, Ты жывей не будзеш. Колькi не рассыплеш, Не прачнецца поле, I сваiх не вернеш З-пад зямлi нiколi». “Смерць мяне не мiне — дзед цярушыць попел, — Лёг на […]

Імператар і Казачнік — Сяргей Брандт

Сучасная казка Імператар адной з усходніх краін даваў штогадовы прыём для гасцей, запрошаных з Еўропы . Гэта былі знакамітыя матэматыкі і фізікі, хірургі і фінансісты, сябры вядомых дабрачынных арганізацый, модныя мастакі, артысты і вядучыя папулярных праграм. Спіс запрошаных уяўляў сабой доўгі папірусны скрутак. Кожнага госця Імператар сустракаў асабіста, яго лаканічнае прывітанне было аднатонным і […]