Усе рубрыкі

Прывітанне, мяне завуць Рыська! – Сяргей Брандт

Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу. Беражыце лес!
75989789_325629_original

Мае маленькія сябры, калі вы наведаеце разам з бацькамі Налібоцкую пушчу, то  ўбачыце маляўнічыя, мілыя куточкі лесу, непаўторную прыгажосць азёр, рэк, пазнаёміцеся з дзіўным светам птушак, звяроў, адчуеце чароўнае хараство і прыгажосць гэтых месцаў.
Мяне, майго браціка, тату з мамай  акружае вельмі пяшчотны і мудры лес. У  ім растуць дрэвы, кусты, травы, жывуць птушкі, звяры, насякомыя. Мы кожны дзень карыстаемся яго цудоўнымі дарункамі.
Напрыклад, лес з’яўляецца вялікай і самай сапраўднай фабрыкай па вырабу кіслароду, месцам для адпачынку, домам для нас, звяроў, і птушак, служыць крыніцай натхнення для мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, падказвае шмат тэм і вобразаў, дапамагае стварэнню цудоўных твораў…
Значэнне лесу ў жыцці чалавека неацэннае. Нездарма мудрыя людзі гавораць: «Ссек дрэва – пасадзі два».
Вы, напэўна, бачылі на  дарогах шчыты з надпісамі: «Беражыце лес!» Я вельмі хачу, каб кожны з вас задумаўся, што хаваецца за гэтымі словамі і, каб памятаў пра іх. Бо калі ў гарачае надвор’е пакінуць у лесе непатушаны акурак, запалку, вогнішча – узнікне пажар. А гэта смерць для дрэў, траў, звяроў, птушак, насякомых, ягаднікаў, грыбных месцаў.
Маё пажаданне да вас будзе наступным: спыніцеся своечасова, заўсёды пакідайце пасля сябе чысціню на лясных палянках, уздоўж лясных сцяжынак і месцах для адпачынку.
06.08.2013, Сяргей Брандт

РЭЦЭПТ УСIМ АД РЫСЬКI — Сяргей Брандт

 Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу
75989789_325629_original
— Возьмем смачны агурок…
— Рэзаць уздоўж цi папярок?
— Пачакай, будзь асцярожным,
Бо паранiць лапку можна.

— Вось дзве роўных палавiнкi…
— Быццам доўгiя сцяжынкi.
— Лыжкай выскрабем зярняты…
— Гэтай чайнай цi пузатай?

— Маем мы цяпер каноэ!
— З агурка зусiм малое.
— У сяродку — шмат прысмакаў…
— Жменьку хопiць, але з гакам.

— Трохi солькi, трохi перцу…
— I ўкропчыку ад сэрца!
— А яшчэ смачной радыскi…
— Паспрабуй — рэцэпт ад Рыськi!

Сяргей Брандт, 06.08.2013

АДЧУВАННЕ – Сяргей Брандт

Па добрай волi родная зямля
Настрой заменiць на асеннi,
сентябрь
Падзелiць думкi на святло i ценi
З кастрышчамi i смеццем на палях.
I растварыць у плынi зорны час,
Зiмы прыход здаецца нам збаўленнем.
Як казачным кароткiм здавальненнем,
Якое так чакае пры спатканнi нас.
Што была да мяне, што будзе апасля?
Жыцця iмгненнага напiсана старонка.
I сэрца б’ецца ў адчуваннi звонка —
Па добрай волi, родная зямля.

Сяргей Брандт, 12.09.2012

БЕЛЫ КАСЦЁЛ У КРАСНЫМ – Сяргей Брандт

Касцёл шчыра пахне воскам,
Цiшыня звiнiць такая,
Што душа ляцiць к нябёсам
Дзе прад Богам замiрае.
products.image_big.image.298
За малымi прыглядаюць.
I звiнiць, звiнiць званочак —
Ксёндз малiцца пачынае.

Цiха падляцяць Анёлы,
Шчасце дожджыкам пральецца.
Меладычна гучаць словы
I змякчаюць словы сэрца.

Той касцёл стаiць у Красным,
Шчыра пахне свежым воскам.
Светам клiча, звонам ясным
I малiтваю дзiвоснай.

Сяргей Брандт, 12.01.2013