Усе рубрыкі

Рэквіем — Сяргей Брандт

Калi гады мяне схаваюць,
Але паклiча Беларусь,
У час, такi патрэбны краю,
Я першай зоркаю вярнусь.

Сімвал, бусел

Святло, як чыстая малiтва,
Загоiць раны на палях.
Без спеваў i неўрачыста
Пачне квiтнець iзноў зямля.

Забудуць людзi пра ахвяры
I не патрэбна пустых слоў.
Хваробы згiнуць i пачвары,
Якiя пьюць людскую кроў.

Жыццё па-новаму пачнецца
Без рабавання, без хлусні,
I кожнага кране за сэрца
Жыццё людзей без мiтуснi.

Калi гады мяне схаваюць,
Але паклiча Беларусь
У час, такi патрэбны краю,
З бусламi першымi вярнусь.

Сяргей Качанаў-Брандт, 27.01.2016

Хворы Анёл — Сяргей Брандт

Чаму такi нязграбны,
Хворы мой Анёл?
Ружанчык надарваўся —
Пацеркi на стол.

ангел
Чаму такi гаротны?
Дзе твае крыло?
І зорачкi нiводнай,
I сцяжынка – шкло.

Чаму такі халодны,
Быццам змерзлы снег?
Мо там у аблоках,
У забароне смех?

Чаму такi счарнеўшы
Твой лагодны твар?
Я паклаў усе вершы
Богу на алтар.

Сяргей Качанаў-Брандт, 26.01.2016

Хто палюе на малых? — Сяргей Брандт

Дзяцей палюе начны жах,
Ён заўжды побач, заўжды ў снах.

Стаiць маўклiва за спiной
I смачна есць страх шэры твой.

жах

Пад коўдрай нават не дыхнуць,
Ён хоча цалкам праглынуць.

Вось расчапiў ён доўгi рот
I пхне твой твар у свой жывот.

У сне цяжкІм жах, як жывы,
Ён расфарбуе брудным сны.

У снах так цяжка ўцякаць,
Прачнiся, хлопчык, досыць спаць.

I як з чароўным цягне ён
Iз сна цябе ў наступны сон.

Нясе на крылах дзяцей жах
Уверх-унiз па доўгiх снах.

Сяргей Качанаў-Брандт, 26.01.2016

Памерці, каб далей жыць — Сяргей Брандт

На марозе попел
Дзед цярушыць цixa.
“Эй, старэча, хопiць! —
шэпча ўслед лiха, —
пепел
Што ты сееш чорным?
Не вясна, а студзень.
Смерць чакае ў белым,
Ты жывей не будзеш.
Колькi не рассыплеш,
Не прачнецца поле,
I сваiх не вернеш
З-пад зямлi нiколi».
“Смерць мяне не мiне —
дзед цярушыць попел, —
Лёг на плечы iней,
Да вясны ў палоне.
Каб зямля не мерзла,
Каб радзiлі кветкi,
Жоўтым морам збожжа,
Дзе смяюцца дзеткi.
Па вясне прачнецца —
жменя трусiць цiха, —
Шчасце зноў вярнецца
I не стане лiха”.

Сяргей Качанаў-Брандт, 20.01.2016