Усе рубрыкі

Беларускія дзеясловы на ўсякі і няўсякі выпадак

Ці ведалі вы гэтыя беларускія словы?)

o бадзякаваць – отираться, ошиваться
o прытарабаніць – притянуть, принести
o прысунуцца – припереться
o уходацца – устать
o паткнуцца – сунуться

o смаліць – жечь
o выжыльвацца – распинаться
o вычварацца/вычмурацца – выпендриваться
o гандзюрыць/жупіць – трындеть
o крэмзаць/грымзоліць – калякать, строчить Чытаць далей » Беларускія дзеясловы на ўсякі і няўсякі выпадак

Казка пра прадпрымальніка Пятра, Казу і Каляды (відэа)

Ігар Кузьмініч: “На лекцыях са студэнтамі абмяркоўваю падзеі на прыкладзе казак”

Ігар Кузьмініч пра вожыка Шук-Шука, выхаванне казкай, сучасныя мульцікі, тэорыю права і будучыню беларускай мовы.

Удзень Ігар Кузьмініч выкладае на юрфаку і піша сур’ёзныя навуковыя працы. А ўвечары прыдумляе для сваіх сыноў казкі і запісвае іх на радыё. На днях нават выдаў аўдыёкнігу «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка». Дарэчы, у лістападзе яна з’явіцца ў кніжных крамах па ўсёй краіне.

Кожны год на Каляды ён дапамагае ладзіць для дзяцей свята ў нацыянальным стылі «Беларуская ялінка». Затым далучаецца да моладзі і са спектаклем і старадаўнімі песнямі ідзе па горадзе калядаваць. Паўсюль размаўляе па-беларуску, нават юрыдычныя навукі выкладае на роднай мове. Спрабаваў адкрыць у Гродна беларускі садок. Мае дзённік у Інтэрнэце і старонку «У кантакце», дзе расказвае пра ўсё, што яго ўражвае. Чытаць далей » Ігар Кузьмініч: “На лекцыях са студэнтамі абмяркоўваю падзеі на прыкладзе казак”