|
Iз-пад снегу, на ўзлеску,
Паказалiся пралескi.
Першы подых веснавы —
Павадка грымяць званы.
I гамонiць наваколле,
Раўчукi паўсюды ў полi.
Каля лужы стаiць грак —
Гэта вельмi добры знак.
Хвойнiк малады смяецца:
„Зiма доўга не вярнецца!
Прачынайся ўсё ад сна,
Прынясла цяпло вясна!”
Сяргей Брандт, 02.03.2013
Жвiр бацькоўскай зямлi
Кране цёплым далонь.
Iдзе ўздоўж па раллi,
Працай стомлены конь.
Там, за чорнай мяжой,
Каля ног iмжыць змрок.
Пахне памяць слязой,
Не чуваць млосны крок.
Што здабыў у жыццi —
На той свет не ўзяць.
Не прыдбаць, не цвiсцi,
Толькi з вечнасцю спаць.
Лес за рэчкай шумiць,
Свецiць зоркай усход.
Вось бы болей пажыць,
Але стаў сухiм…рот.
Жвiр бацькоўскай зямлi
Кране жоўтым далонь.
Усё, што днi збераглi,
Пройдзе сном праз агонь.
Сяргей Брандт, 21.02.2014
Не бярэ з сабой у палёт
Мяне знаёмы Зорны Кот.
А як карцела паглядзець,
Дзе ён хавае зорак чвэрць.
Спытаць яго пра зорны шлях,
Якi я бачыў толькi ў снах.
I паглядзець на гару з xмар,
Дзе мые Кот свой зорны твар.
Але ў маiм дарослым сне
Кот Зорны лапкай не кране.
Вачэй маiх не той узрост,
Мiлькне над дахам яго хвост.
Сустрэча валіцца із рук,
Цябе шукаць пачне ўнук.
I ў летнi вечар, цераз год,
Яму прыснiцца Зорны Кот.
Сяргей Брандт, 10.02.2014
Не гамонiць рэчка,
Пад лядочкам спiць.
Мароз у цёмны вечар
Памiж двароў стаiць.
Клямкай рыпiць цiха,
Але ж не ўвайсцi.
Грубка дымам пыхне:
«Мароз, у лес iдзi.
Пашый бярозцы квёлай
З завейкай кажушок.
А холад невяcковы
Схавай у свой мяшок.»
Сяргей Брандт, 03.02.2014
|
|