|
Дакранiся да хворага крыжа,
Што стаiць з пазабытых часiн.
Спарухнеў i стаў выразна нiжай,
Быў ён зроблены з моцных ялiн.
Кожны кленчыў, кранаючы веру,
Нешта выразна тройчы шаптаў
I прашэнне сцяжынкай даверу
На крыжы назаўжды пакiдаў.
Нехта вышыў цвятасты абразiк
І з пяшчотай на бок прычапiў.
Каб сцярог ад вайны i заразы,
Как дзяцей i зямлю збаранiў.
А цяпер ад вады спарухнеўшы,
Ён стаiць на ўскрайку нямым.
Я кранаю яго сцiплым вершам,
Крыж — надзея не толькi жывым.
Сяргей Качанаў-Брандт, 18.11.2015
Перайдзi праз кладку па вадзе,
Рэчка парасла густым чаротам.
Вольхi чорныя слупамі дзе-нiдзе,
А на купiнах ладкуецца сумота.
Ветрам цягне пажаўцелы лiст,
Ён маланкай круцiцца на хвалях.
Лясных птушак задранцвелы свiст
Прагучыць малiтвай памiнальнай.
На прыбраным полi, як жабрак,
Ходзiць бусел, падбiрае зерне.
Дождж асеннi на цяжкiх канях
Прабяжыць маркотна па карэннях.
Дымам смачным цягне да гары,
На ўзгорках сустракае вёска.
Там калiсьцi людзi добрыя жылi,
Ткалi ручнiкi iз льна на кроснах.
Песнi пелi пра каханне i зямлю,
Даглядалi дзетак i чакалi святы.
Жалi жыта ды кiдалі ў раллю
З бульбаю густы туман кудлаты.
Адгудзелi зiмы, як вяртлявыя шмялi,
Вёска парадзела на ўзгорках.
Дымам горкiм i не цягне да гары
Шлях вясковы пад ружовай зоркай.
Сяргей Качанаў-Брандт, 11.11.2015
Дзе цякла крывёй вайна,
Пачарнеў, абрузг бульбоўнiк.
Два крыжы, бяжыць вада,
Змерлае — жыцця ахоўнiк.
Залаты змаўклiвы лес,
Ля вады дрыжаць асiны.
Толькі час той не ўваскрэс,
Жаль пакiнуў успамiны.
На сукнi старых дарог
Хата побач, зданнем быццам.
Кленча каля камня змрок,
Просiць сцiпла памалiцца.
Сяргей Качанаў-Брандт, 27.10.2015
Ніжнія Талуі — вёска ў Мінскай вобласці, дзе ёсць дзве крынічкі з мёртвай і жывой вадой.
Ой, ты ж маё сонейка,
Распляцi ты коскi мне
Па вясне,
Каб вясёлы птушак спеў
Аж да зорак даляцеў
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка,
Адпрасуй кашульку мне
Па вясне,
Каб вада сястрыца зноў
Падарыла мне любоў
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка,
Над лясочкам свецiць мне
Па вясне,
Каб тваё заўжды цяпло
Маё сэрца сцерагло
Па вясне.
Ой, ты ж маё сонейка…
Сяргей Качанаў-Брандт, 02.07.2015
|
|