|
Паходжанне кукурузы, або маіса, як яе здаўна называлі індзейцы — вялікая загадка для вучоных-батанікаў.
З упэўненасцю можна сказаць толькі тое, што радзіма кукурузы дзесьці на амерыканскім кантыненце (Мексіка, Балівія, Перу), дзе яе здаўна, задоўга да прыходу туды еўрапейцаў, вырошчвалі розныя індзейскія плямёны.
У сярэдзіне мінулага стагоддзя пры археалагічных раскопках на поўдні ЗША былі знойдзены кукурузныя пачаткі, узрост якіх перавышаў тры з паловай тысячы гадоў!
Але вучоныя ўпэўнены, што гэтая культура яшчэ больш старажытная і ёй ніяк не менш 5, а, можа, і ўсіх 10 тысяч гадоў. Чытаць далей » Як у людзей з’явілася кукуруза
Людзі заўсёды любілі салодкае.
Прычым не толькі дзеці, але і дарослыя. Мы будзем размаўляць пра… цукар. Дакладней, аб тых раслінах, з якіх людзі і атрымліваюць гэты самы цукар.
Першая і галоўная з такіх раслін – цукровы трыснёг. Гэты злак – далёкі родзіч нашым пшаніцы і жыту. Але вырошчваць цукровы трыснёг людзі пачалі не дзеля зярнят (яны ў яго неядомыя), а дзеля салодкага соку, якім літаральна напоўнена сцябло кожнай расліны.
Магчыма, спачатку людзі проста ўжывалі ў ежу кавалкі сцябла, потым пачалі кідаць гэтыя кавалкі ў ваду, каб зрабіць яе салодкай. І толькі значна пазней навучыліся атрымліваць з трыснягу крышталікі цукру.
Адбылося гэта ўпершыню ў Старажытнай Індыі.
Але дзікарослыя продкі цукровага трыснягу, гэтак жа, як і продкі кукурузы, да гэтага часу так і не знойдзены. Так што не выключана, што старажытныя жыхары Індыі атрымалі цукровы трыснёг ад кагосьці ў падарунак у “гатовым выглядзе” (як і індзейцы Амерыкі – кукурузу). Магчыма, ад тых жа самых жыхароў Атлантыды… Чытаць далей » Як у людзей з’явіўся цукар
На “дэльфінавым рыфе” ў Эйлаце жыве сабака па мянушцы Джокер, які лічыць сябе дэльфінам…
Сімпатычны сабака з’явіўся на рыфе гадоў 5 таму. Раніцай ён прыбягаў невядома адкуль, праводзіў на пірсе ўвесь дзень, неадрыўна гледзячы ў ваду на дэльфінаў, а ўвечары, калі зусім цямнела, знікаў у невядомым кірунку.
Мінула некалькі тыдняў, а ён штодня гадзіна за гадзінай ўсё сачыў і сачыў за дэльфінамі. І раптоўна, адной выдатнай раніцай, быццам вырашыўшыся на адказны крок — рынуўся ў ваду і пачаў плаваць разам з марскімі прыгажунамі. Дэльфіны не спалохаліся, а, здаецца, узрадаваліся і пачалі гуляць з ім, нібы сябравалі ўжо шмат гадоў. Чытаць далей » Кранальная і незвычайная гісторыя пра сабаку, што стаў дэльфінам
Сёння — 1 мая, першы дзень новага месяца.
Май — гэта апошні месяц вясны.
Па-беларуску май завуць “травень”. Ведаеце чаму?
У маі звычайна распускаецца зеляніна. Пра яе і нагадвае другая назва месяца — травень. Гэтае найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці, і таму зараз прынятае у сучаснай беларускай мове, на якой мы з вамі размаўляем, чытаем і пішам.
Цікава, што май нашыя продкі таксама называлі “ярац” — у гонар бажаства ўрадлівасці Ярылы. Але зараз аб гэтым мала хто ведае.
А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)
А ці ведаеце вы, адкуль узялася назва “май”?
Гэта слова ўзятае з лацінскай мовы. Рымляне прысвяцілі месяц багіні зямлі Маі. Дарэчы, тая ж аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах – Mai, англійскай – May, польскай – maj, венгерскай – majus, рускай – май, і інш. Чытаць далей » Май… Травень. Ярац на двары!
|
|