|
Дзякую сардэчна, восень,
За маленькi парасон.
Дожджык ранiца прыносiць
Незвычайна дробны ён.
Залатое лiсце смеццем
Апынецца пад нагой,
I цяпла пяшчотнасць дзесьцi
Заскуголiць над ракой.
За дажджом пацягне знова
Шэрым золкам праз двары,
Дым святочнаю прамовай
Льецца лёгка дагары.
Сяргей Брандт, 26.11.2014
Ігнату Іпалітавічу Дамейке, Нацыянальнаму герою Чылі прысвячаецца
Дзе глеба стогне без вады,
А пыл чырвоны — прысмак гора.
Ён там застаўся назаўжды,
Як астэроiд, што згарэў над морам.
Дзе дзень бясконцы ад сухот,
А над гарой каршак ляцiць
I не шуршыць з ракой чарот,
А лён блакiтным не карцiць.
Дзе мова ад чужой раднi,
Мiраж з абрысам родных хат.
На рэйдзе дальнім знова караблі
Чакаюць, але ён не вернецца назад.
Сяргей Брандт, 03.11.2014
Дзень дагарыць i прыйдзе ноч,
А з ёй пад вокнамi стаяць
Дзядоў дзяды, трымаюць хвошч,
Iх твары быццам зiхацяць.
Там за мяжой няма цяпла,
Нi ўспамiнаў, шчырых слоў.
Дзяды прыходзяць апасля,
Каб паглядзець сваiх сыноў.
Прайсцi паважна па двары,
Накрыць утульна немаўлят
I з промнем восеньскай зары
Сцягнуць туман ад родных хат.
Не сонца грэе — крыж стары,
А дзецi, што ў дабры жывуць,
Працуюць на сваёй зямлi,
На мове матчынай пяюць.
Адна ў годзе ўспамінаў ноч,
А днем павiны пець i памiнаць.
Вуголле жоўтае, зялены хвошч
I твары продкаў ярка зiхацяць.
Сяргей Брандт, 30.10.2014
Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі
Серп востры
Над рэчкаю цьмянай
Жне зорнае збожжа.
Маланка блiсне,
Потым прыйдзе грук,
Спазнiўшыся на iмгненне.
***
Дай жабраку
Кавалак свайго сэрца,
Крывi замест вiна.
***
Быць сляпым
Лепш чым глухiм —
Ты чуеш гукi сэрца. Чытаць далей » ЖЫЦЦЯ КАРОТКІЯ ІМГНЕННІ — Сяргей Брандт
|
|